Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 ноября

28 кастрычніка на Бялыніччыне прайшоў раённы суботнік

Работнікі розных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна наводзілі чысціню і парадак у райцэнтры і іншых населеных пунктах.
Высечкай хмызняку і ўборкай смецця займаліся працаўнікі ДРБУ №170 і ДЭУ №74 у раёне вуліц  Маладзёжная, Давыдава  і Камуністычная. Уборку драўнінна-хмызняковай расліннасці на замацаваных тэрыторыях правялі таксама калектывы раёна газазабеспячэння, дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, ПМК-82 “Вадбуд” і іншых арганізацый. Калектывы райспажыўтаварыства і РВЭС наводзілі парадак каля аптовай базы па вуліцы Савецкая.
Значная ўвага была нададзена ўборцы ад апалай лістоты паркаў і месцаў грамадскага карыстання. Да прыкладу, прыбраць лісце і навесці парадак у Ліпавым гаі выйшлі работнікі аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, ДЮСШ, вучні школ, у “Лунным парку” – ПМК-241, у парку адпачынку “20 год Перамогі” – работнікі райвыканкама, філіяла Аўтапарк № 7 і дапаможнай школы-інтэрната.
І гэта далёка не поўны пералік усіх арганізацый, якія добра папрацавалі на навядзенні чысціні на вуліцах і ў парках, на вытворчых і прылеглых да адміністрацыйных будынкаў тэрыторыях, пустуючых зямельных участках, грамадзянскіх могілках.
Разам з тым, жыхарам сельскіх населеных пунктаў напярэдадні зімы трэба надаць больш пільную ўвагу навядзенню парадку на зямлі, зрабіць уборку прыватных падворкаў, прысядзібных участкаў і прылеглых тэрыторый ад смецця і апалай лістоты.
Поделиться: