Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

9 ноября

З 21 па 23 лістапада РАУС правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Арсенал”

З 21 па 23 лістапада РАУС правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Арсенал”. Яго мэтай з’яўляецца не толькі канфіскацыя зброі і боепрыпасаў, якія незаконна захоўваюцца, але і папярэджанне грамадзян аб тым, што ажыццяўленне іншых незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай і газавай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прылад цягне за сабой адказнасць.
Хацелася б нагадаць, што такія дзеянні як:
— незаконны выраб, набыццё, перадача, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі (акрамя гладкаствольнай паляўнічай) або боепрапасаў да яе, выбуховых рэчываў і прылад, незаконны выраб або збыт асноўных частак агнястрэльнай зброі цягнуць за сабой крымінальную адказнасць па арт. 295, 296 і 297 КК РБ;
— набыццё, захоўванне, перадача іншым асобам або продаж агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі без дазволу РАУС;
— парушэнне правіл захоўвання або перавозкі агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай і наразной зброі і баявых прыпасаў, а таксама выкарыстанне іх не па прызначэнні грамадзянамі, якія маюць дазвол органаў унутраных спраў на захоўванне зброі;
— парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадзянамі агнястрэльнай зброі або правіл пастаноўкі яе на ўлік у РАУС пры змене месца жыхарства патрапляюць пад адміністрацыйную адказнасць па арт. 23.48, 23.49, 23.50 КаАП РБ.
Асобы, якія добраахвотна (у тым ліку па прапанове ўлады) здалі вышэйназваныя прадметы, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці (за выключэннем выпадкаў збыту зброі).­

Поделиться: