Среда, 24 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На базе ААТ “Новая Друць” прайшоў чарговы...
11 декабря

На базе ААТ “Новая Друць” прайшоў чарговы раённы семінар-вучоба

    На базе ААТ “Новая Друць” прайшоў чарговы раённы семінар-вучоба па пытаннях арганізацыі ўтрымання буйной рагатай жывёлы, павелічэння вытворчасці малака і падрыхтоўкі машынна-трактарнага парку сельгаспрадпрыемстваў да веснавой сяўбы 2018 года.
    Удзел у ім прынялі старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, начальнік райсельгасхарчу Дзяніс КЕЙЗЕРАЎ, прадстаўнік камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці ААТ “Магілёўхлебапрадукт” Алег МАСЛАК. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна, галоўныя заатэхнікі, ветурачы, інжынеры і бухгалтарскія работнікі наведалі два аб’екты ААТ “Новая Друць”: МТК па вытворчасці малака на 900 галоў у вёсцы Ключыкі і машынны двор у аграгарадку Цяхцін.
    На кожным з цэхаў МТК, радзільны і сухастойных кароў, прафілакторый для ўтрымання цялятак, вырошчвання цялушак да 6 і ад 6 да 12 месяцаў, вытворчасці малака, Алег Маслак, указваючы на пэўныя недапрацоўкі, заклікаў прысутных спецыялістаў да выказвання ўласных меркаванняў, дыскусіі, што неабходна для прыняцця правільных рашэнняў. Але тыя больш слухалі, чым гаварылі.
    У цэху радзільным і ўтрымання сухастойных кароў ён, напрыклад, звярнуў увагу на вузкі фронт кармлення жывёлы і прапанаваў запоўніць каровамі свабодную секцыю. Пры гэтым, Алег Рыгоравіч падкрэсліў: тэхналогіі на сучасных комплексах такія, што, калі дзейнічаць бяздумна, не па-гаспадарску, то за некалькі месяцаў можна на гады прычыніць роднаму сельгаспрадпрыемству значную шкоду. Таму кіраўнікам і спецыялістам неабходна думаць, што трэба зрабіць, каб захаваць жывёлу. І прымаць толькі абдуманыя і правільныя рашэнні, у тым ліку і па руху яе на комплексах, працы з маладняком, без якога, як вядома, не бывае і вялікага малака – стратэгічнай сыравіны, нашага “белага золата”. А ў падмурку ўсяго гэтага ляжаць зацікаўленасць кіраўніка, спецыялістаў, работнікаў у выніках сваёй працы, найстражэйшае захаванне тэхналагічных рэгламентаў, што, у сваю чаргу, і прыводзіць да эфектыўнай эканомікі ўсяго сельгаспрадпрыемства. За станоўчым прыкладам нашым гаспадарнікам   за трыдзевяць зямель ездзіць ці хадзіць няма неабходнасці, бо СВК “Калгас “Радзіма” знаходзіцца, як цяпер модна казаць, у крокавай даступнасці.  
    Падчас наведання МТК у Ключыках адпаведным спецыялістам таварыства былі дадзены канкрэтныя   рэкамендацыі па руху жывёлы, якія павінны прымяніць у сваіх гаспадарках і ўсе астатнія ўдзельнікі семінара, за выключэннем СВК “Калгас “Радзіма”, дзе забяспечана ўласная эфектыўная тэхналогія. На пленарным пасяджэнні семінара падведзены вынікі вучобы і ў працяг тэмы павышэння эфектыўнасці малочнай галіны кожнай гаспадарцы былі пастаўлены канкрэтныя тактычныя і стратэгічныя задачы, таксама звярталася ўвага на нюансы тэхналагічнай схемы вырошчвання маладняку БРЖ да трох і шасці месяцаў, рэгламенту раздою навацельных кароў, правільнага падбору рацыёну для розных тэхналагічных груп жывёлы з пастаянным маніторынгам яго, што дазваляе пісьменна ствараць не толькі паўнавартасныя кармавыя сумесі, але і эфектыўна выкарыстоўваць назапашаныя кармы.
    Што ж да наведання машыннага двара таварыства, які, нагадаем, у сёлетнім раённым аглядзе па добраўпарадкаванасці, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы для працы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да вясенне-палявых работ 2018 года заняў другое месца, то ён пакінуў станоўчае ўражанне. Уборачная, глебаапрацоўчая, пасяўная тэхніка і    агрэгаты знаходзяцца ў закрытых боксах. Звяно рамонтнікаў займаецца сваёй справай. Іх праца аплачваецца       па здзельна-прэміяльнай сістэме. Дзеля матэрыяльнага стымулявання зацікаўленасці работнікаў па скарачэнні тэрмінаў выканання рамонтных работ, а таксама за правядзенне іншых відаў іх за абмежаваны тэрмін, прымяняецца акордная аплата працы. Вызначаны таксама надбаўкі, даплаты, прэміі. Усё гэта толькі садзейнічае актыўнасці правядзення рамонтных, падрыхтоўчых работ да веснавой сяўбы.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00