Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

14 декабря

За бездакорную ўзорную службу

    Днямі адбылася ўрачыстая сустрэча, прымеркаваная да чарговай гадавіны бялыніцкай міліцыі.
    Ганаровым госцем яе стаў былы супрацоўнік райаддзела Леанід ІГНАТОВІЧ. Ён павіншаваў асабовы састаў РАУС са знакавай датай, падзяліўся ўспамінамі з часоў сваёй службы і пажадаў сённяшняй працоўнай змене стойкасці, паспяховага выканання даручаных абавязкаў.
    Начальнік РАУС Сяргей КРАСНОЎ уручыў юбілейны медаль “90 гадоў Бялыніцкай міліцыі” старшаму лейтэнанту міліцыі Яўгену СТАРАВОЙТАВУ і лейтэнанту Кірылу НАВУМАВУ.
    Падзякі начальніка РАУС удастоіліся Дзмітрый ІГНАТОВІЧ, Сяргей ВАЙЦЯНКОЎ, Юлія МАРОЗАВА, Міхаіл ФІЛЬЧАНКА, Арцём БАДУЛІН, Аляксандр КОЗЫРАЎ і Таццяна РАМАНЮК.
http://belynichi.gov.by/data/region911.jpg Поделиться: