Пятница, 19 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - 18 снежня бягучага года ў нашай краіне адзначаецца...
15 декабря

18 снежня бягучага года ў нашай краіне адзначаецца 100-годдзе органаў ЗАГСу

    18 снежня бягучага года ў нашай краіне адзначаецца 100-годдзе органаў ЗАГСу. З гэтай нагоды прэс-канферэнцыю ў прэс-цэнтры рэдакцыі правяла начальнік аддзела ЗАГСу райвыканкама      Наталля ЛАЗОЎСКАЯ.
    – Раскажыце, калі ласка, падрабязней пра функцыі аддзела. З якімі вынікамі завяршаеце гэты знамянальны год?
    – Усе самыя важныя моманты жыцця рэгіструюцца і дакументы аб гэтым захоўваюцца ў нашым архіве. Наогул, існуе 15 адміністрацыйных працэдур, якія мы выконваем. У лік іх уваходзяць, напрыклад, устанаўленне бацькоўства, змена прозвішча і імя, выдача паўторных пасведчанняў, усынаўленне, выдача пасведчанняў аб смерці. З-за разыходжання ў напісанні літар “ё” і “е” ў прозвішчы, бывае, прыходзіцца падымаць увесь архіў, каб заверыць дакументы на спадчыну. Таксама  атрымліваем шмат карэспандэнцыі з-за мяжы, высылаем па запытах даведкі былым жыхарам раёна. Такім чынам, галоўны вынік кожнага года працы – збіраць і захоўваць дадзеныя.
    Акрамя гэтага, сёлета былі праведзены прымеркаваныя да юбілею мерапрыемствы: конкурс на лепшае вясельнае фота, выстава “Счастливые лики семьи”, ушанаванне бацькоў сотага нованароджанага бялынічаніна, а таксама ўрачыстае замацаванне дзесяцігадовага шлюбу трох шчаслівых сем’яў.
    – А ці часта жыхары раёна аддаюць перавагу простаму роспісу замест урачыстай рэгістрацыі шлюба ў ЗАГСе?
    – Калі параўнаць лічбы, атрымліваецца, што за апошнія гады колькасць урачыстай рэгістрацыі шлюбаў знізілася. У 2012 годзе яна складала 76 %, у 2013 – 60 %, у 2014 – 45 %, а ў 2017 – 50 %. Канечне, гэта звязана з фінансавым становішчам людзей, яны стараюцца знізіць затраты наколькі магчыма. Аднак плата за ўрачыстую рэгістрацыю не такая непад’ёмная, і не цягне, акрамя таго, за сабой абавязковай арэнды, напрыклад, рэстарана. Не мае значэння, колькі вам гадоў, важна, каб гэты дзень запомніўся назаўсёды.
    – Ці будзе магчымай у наступным годзе выязная рэгістрацыя шлюбу?    Як дорага гэта будзе каштаваць для маладых?
(Ганна К., г. Бялынічы.)
    – Так, мы з радасцю правядзем выязную рэгістрацыю для ўсіх жадаючых. Гэта паслуга зараз вельмі папулярная сярод моладзі. Яе кошт зацверджаны рашэннем райвыканкама і складае ад 3 да 4 базавых велічынь у залежнасці ад сцэнарыя, як і ў іншых органах ЗАГСу. Наогул, такая паслуга апраўдана, калі сапраўды запланавана прыгожае эфектнае шоу, а не звычайная рэгістрацыя.
    – “Зара над Друццю” кожны тыдзень віншуе маладых і бацькоў нованароджаных. А што рабіць жыхарам раёна, каб таксама трапіць у спіс такіх віншаванняў?
(Вікторыя М., аг. Вішоў.)
    – Прыходзіць да нас. Дадзеныя з сельскіх саветаў паступаюць толькі раз на месяц – даволі рэдка. Калі дзіця нарадзілася ў ЦРБ, незалежна ад прапіскі бацькоў, яно можа быць зарэгістравана ў аддзеле ЗАГСу. Менавіта такім шляхам іх імёны могуць трапіць на старонкі раённай газеты.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00