Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 декабря

Маладзёжны пікет

    Кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, якія адбудуцца 18 лютага 2018 года, уступіла ў сваю актыўную фазу.
     І на Бялыніччынне зараз ідзе вылучэнне прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты дэпутатаў сельскіх, раённага і Магілёўскага абласнога саветаў дэпутатаў. У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, вылучыцца (у тэрмін з 10 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна) кандыдатам у дэпутаты можна трыма шляхамі: праз збор подпісаў выбаршчыкаў, які ажыццяўляюць члены зарэгістраваных ініцыятыўных груп, ад працоўных калектываў і палітычных партый.
    Актыўна ўключыліся ў перадвыбарчую кампанію і члены раённай арганізацыі ГА “БРСМ”. Днямі яны зладзілі ў Бялынічах першы з запланаваных перадвыбарчых пікетаў. Пад час яго правядзення ўдзельнікі таксама тлумачылі землякам дзеючае выбарчае заканадаўства, заклікалі іх прыняць актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі і, канечне ж, у галасаванні. 
Поделиться: