Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 декабря

Свята дабрыні і клопату

­Традыцыйны навагодні канцэрт зладзілі на мінулым тыдні  выхаванцы дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацкоў.
Сапраўдную казачную пастаноўку падрыхтавалі настаўнікі і выхавальнікі школы на чале з педагогам-арганізатарам Лідзіяй КАЛТУНОВАЙ. Дзеці спявалі навагоднія песні, расказвалі вершы для ўсіх, хто сабраўся на ранішнік у абноўленай актавай зале ўстановы. А персанажы з вядомых казак – ліса Аліса і кот Базіліо, ну і, канечне ж, Дзед Мароз са Снягуркай – стваралі святочны настрой для ўсіх гледачоў.
    На мерапрыемства завіталі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар НЕКРАШЭВІЧ, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сяргей ВІНАГРАДАЎ, дырэктар РУП “Магілёўдругчармет” Сяргей РЭШКО, старшыня прафсаюзнага камітэта “Магілёўдругчармет” Уладзімір ЧАРАНКОЎ, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, дырэктар ААТ “Новая Друць” Анатоль ДРАЗДОЎ. ­
    Дзеці вадзілі карагод вакол ёлкі, удзельнічалі ў розных гульнях, танцавалі, і кожны перажываў па-свойму нешта таемнае і дзівоснае. Абыякавых у гэты дзень у зале не засталося.


Напрыканцы мерапрыемства выхаванцы школы атрымалі салодкія, а таксама каштоўныя і карысныя падарункі.
    – Да такога цудоўнага свята нашы дзеці атрымалі ў падарунак цукеркі, бо без гэтага не можа абысціся Новы год, – распавядае намеснік дырэктара школы-інтэрната па вучэбна-выхаваўчай рабоце Таццяна ДЗЯЧЭНКА, – а таксама сертыфікат на набыццё бытавой тэхнікі, якая ў бліжэйшы час паступіць у нашу ўстанову адукацыі. З дапамогай нашых спонсараў таксама ў гэтым годзе адрамантавалі актавую залу, нам аплацілі набыццё ёлкі. Іншымі словамі, аказалі дапамогу вельмі значную і неабходную для дзяцей.

­
­ Поделиться: