Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 51-8-86

Факс: +375 (2232) 51-8-86

Электронная почта: isp@belynichi.mogilev-region.by

29 декабря

Ствараючы будучыню

    Вучаніца 11 “Б” класа ДУА “СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага” Арына СТРУНОВІЧ артымала Дыплом II ступені ў рэспубліканскім конкурсе юных журналістаў “Ты в эфире!”
    Цырымонія ўзнагароджання адбылася ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” ў Мінску. Конкурс праходзіў пад лозунгам “Мінулае памятаем – будучыню ствараем”. Арына Струновіч з публікацыяй “Самае важнае” (кіраўнік Аксана ЛЫЧКОЎСКАЯ) атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Друкаваныя матэрыялы”.
    – Я вельмі абрадавалася, калі мне сказалі, што мой твор перамог у абласным конкурсе і мяне запрашаюць у Мінск на форум маладых журналістаў для падвядзення вынікаў, – кажа Арына.
    Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі падрыхтаваў для ўдзельнікаў форуму інтэнсіўную двухдзённую праграму: рабяты сустракаліся з вядучымі журналістамі рэспубліканскай прэсы, удзельнічалі ў творчых майстар-класах і трэнінгах, ездзілі на экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку.
    – На гэтым форуме ў нас усіх была магчымасць абмяняцца думкамі па розных пытаннях. Мяне вельмі хвалююць праблемы, звязаныя з гістарычным мінулым нашай радзімы. Лічу, што кожны чалавек павінен ведаць свае карані, традыцыі, сваю гісторыю. Асабліва гэта важна для нас, моладзі, бо сувязь пакаленняў не павiнна перапыняцца. Без мінулага не бывае сённяшняга і ніколі не надыходзіць будучыня, – падзялілася ўражаннямі Арына.