Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 декабря

З НОВЫМ, 2018, ГОДАМ!

Паважаныя жыхары Бялыніччыны!
Вось і скончыўся яшчэ адзін год, напісана чарговая старонка гісторыі Бялыніцкага краю…
Напярэдадні Новага года ўсе мы падводзім вынікі, успамінаем найбольш важныя, значныя падзеі мінулага года, плануем сваё далейшае жыццё.
Жыхары раёна дастойна жылі і працавалі ў адыходзячым годзе. Адказнасць,  мэтанакіраванасць, зладжаная работа працоўных калектываў дазволілі  нам вырашаць пастаўленныя  задачы.Хачу сказаць  вялікі дзякуй  кожнаму з вас за добрасумленнасць і прафесіяналізм, ініцыятыўнасць і творчасць, за любоў да роднай зямлі, за імкненне зрабіць яе яшчэ прыгажэйшай і лепшай,  за ўсё, што нам удалося зрабіць разам..  Усе дасягнутае мы будем развіваць і прымнажаць.Наш з вамі  абавязак  аптымальна скарыстацца  маючымі рэзервамі і  паспяхова рухацца далей.
Упэўнены, што вопыт, стараннасць і настойлівасць жыхароў раёна і ў будучым годзе дапамогуць нам здейсніць намечаныя планы, стануць гарантам росквіту і дабрабыту Прыдруцкага краю.
Няхай Новы 2018 год увойдзе ў кожны дом, кожную сям'ю з мірам, дабром і любоўю.
Жадаю  вам, дарагія землякі, святочнага настрою, душэўнага цяпла, утульнасці, моцнага здароўя і шчасця, поспехаў ва ўсіх справах на карысць нашай краіны і роднага краю.

 

Мікалай КАДАЦЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.­

Поделиться: