Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 января

Стварылі свята

Рабочая група па вызначэнні лепшага афармлення арганізацый да Навагодніх і Калядных свят, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ, падвяла вынікі маніторынгу вонкавага ўпрыгожвання тэрыторый арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў і гаспадарак Бялыніччыны.
Першае месца ў гэтым творчым спаборніцтве занялі калектывы ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК № 241” (кіраўнік – Уладзімір РАМАНЕНКА)  і Бялыніцкага цэха па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” (Тамара ГАЛЁТА).
На другім месцы –калектыў СВК “Калгас Радзіма” (Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ).
Трэцяе месца прысуджана калектыву ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” (Юрый МАРЦІНКОЎ).
Рабочая група адзначыла таксама густоўнае святочнае афармленне тэрыторый ДЭУ № 74 РУП “Магілёўаўтадар”, ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і шэраг іншых.
Поделиться: