Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 января

Першая прафесійная перамога

    Лепшай у намінацыі “Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізкультура іздароўе, дапрызыўная падрыхтоўка” ў абласнымфестывалі маладых педагогаў “Прызванне – педагог” стала настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 1 імяМ.І. Пашкоўскага Анастасія ГАРБАЧОВА.
    Пераможцаў выбіралі са 132 настаўнікаў Магілёўшчыны, чый працоўны стаж складае менш за 5 гадоў. Адбор праводзіўся ў два этапы – раённы і абласны.
    Анастасія Гарбачова працуе ў СШ № 1 першы год, але за гэты час паспела ўстанавіць цесны кантакт са сваімі вучнямі і дасягнуць такіх выдатных вынікаў у конкурсе. У 2016 годзе яна скончыла МДУ імя А.А. Куляшова, дзе вучылася на факультэце фізічнага выхавання. Лічыць, што лепшы прыклад – асабісты.
    – Магу назваць сябе педагогам у трэцім пакаленні, – кажа Анастасія. – Хоць амаль што ўсе ў маёй сям’і мелі музычную адукацыю, мне музыка не прыйшлася па душы. Аднак праца з дзецьмі вельмі падабаецца. Зараз вяду ўрокі па фізічнай культуры, асновах бяспекі жыццядзейнасці, гурткі па рытміцы і чарлідынгу.
    Да першага, раённага, этапа конкурсу маладая настаўніца падрыхтавала адкрыты ўрок па АБЖ, у якім знаёміла дзяцей са значэннямі розных дарожных знакаў, і візітку ў форме відэароліка з расказам пра сябе.
    – За тыдзень да фінальнага этапа даведалася, што прайшла ў яго. Там таксама трэба было правесці міні-ўрок на 10 хвілін, прэзентаваць сябе і выступіць з дакладам на тэму: “Настаўнік учора, сёння, заўтра”, – распавядае Анастасія Гарбачова. – Сабралася група з калектыву школьных настаўнікаў, якія дапамагалі падрыхтавацца да конкурсу, заседжваліся да позняга вечара, за што я ім вельмі ўдзячная.
    Родам Анастасія з Бабруйска, а з 9 гадоў жыла ў Магілёве. Муж яе працуе ў Бялынічах, таму і яна пераехала сюды.
    – Раней я была больш маўклівая, – прызнаецца настаўніца. – Але ў школе не можа працаваць замкнуты чалавек. За сем урокаў даводзіцца пабачыць 150 вучняў, і з кожным з іх, як ні дзіўна, паспяваю пагутарыць за гэты час. Я вяду ўрокі, у асноўным, у малодшых класах. З маленькімі дзецьмі прасцей, яны больш падатлівыя, ім трэба тлумачыць усё на прыкладах, іх лягчэй зацікавіць. Але, галоўнае, без чаго не абысціся ў настаўніцкай справе, гэта, канечне, любоў да дзяцей. Яны заўсёды адчуваюць, калі гэта пачуццё сапраўднае.
Поделиться: