Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 января

Ачысціцца духоўна, умацавацца фізічна

Хрысціянская традыцыя звязвае гэта свята з хрышчэннем Ісуса Хрыста на рацэ Іардан, у час якога свету адкрылася Найсвяцейшая Троіца: “Бог Айцец абвясціў з нябёсаў пра Сына, Сын хрысціўся ад святога Іаана Прадцечы,  Дух Святы сышоў на Сына – Ісуса – у выглядзе голуба”.
    Напярэдадні Вадохрышча, 18 студзеня, і непасрэдна ў свята з асаблівай урачыстасцю ў храмах адбываецца асвячэнне вады, якая ў гэты дзень мяняе сваю структуру і набывае ўласцівасць не псавацца на працягу доўгага часу. Таму многія людзі імкнуцца назапасіць святую ваду на цэлы год, каб яе хапіла да наступнага Вадохрышча, а, прыходзячы дадому, акрапляюць ёю сваё жыллё. Таксама знаходзіцца нямала жадаючых акунуцца ў палонках на рэках і азёрах, бо, як сцвярджаецца, на Вадохрышча вада валодае цудадзейнай сілай: дае здароўе, узмацняе фізічна і духоўна, ачышчае ад грахоў.
Поделиться: