Среда, 24 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - 19 студзеня адбылося ўрачыстае мерапрыемства,...
25 января

19 студзеня адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня выратавальніка Рэспублікі Беларусь

         У малай зале РЦК сабраліся работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, іх родныя і блізкія, ветэраны МНС, а таксама ганаровыя госці – прадстаўнікі раённай улады і сілавых ведамстваў.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ. Ён расказаў таксама пра значную працу, праведзеную калектывам райаддзела за мінулы год. Улічваючы тое, што надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару  па-ранейшаму ўзнікаюць, супрацоўнікі МНС застаюцца незаменнымі пры выратаванні людзей на пажарах, у час паводак, ДТЗ і іншых здарэнняў.

– Паспяховае выкананне нашых абавязкаў немагчыма без цеснай узаемасувязі з органамі мясцовай улады, працоўнымі калектывамі, актывістамі ГА “БРСМ”, журналістамі райгазеты, – адзначыў Віталь Валянцінавіч.

Асаблівую падзяку Віталь Воранаў выказаў ветэранам МНС, многія з якіх і сёння перадаюць свой бясцэнны вопыт маладому пакаленню, падзякаваў асабістаму складу аддзела за добрасумленную працу і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.

Нагрудным знакам МНС “Выдатнік” узнагароджаны вадзіцель Віктар КАРАЛЁНАК, Ганаровай граматай МНС – намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Кацярына СЯЛІЦКАЯ, Граматай МНС – начальнік ПАВП № 14 Дзмітрый БАРАНАЎ.

Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення МНС адзначаны старшына групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання Павел ЛАХТАНАЎ, граматамі АУ МНС — вадзіцель ПАВП № 11 Міхаіл     РАДОЎСКІ і вадзіцель ПАВП № 15 Генадзь ЦАЛАВАЛЬНІКАЎ. Грашовыя прэміі  атрымалі камандзіры аддзяленняў ПАВП Яўген ШУТАЎ, Станіслаў МЯДЗВЕДЗЕЎ, Уладзімір КАЛІСТРАТАЎ і Мікалай АГАРОДНІКАЎ, вадзіцель ПАВП № 1 Аляксандр САЎКІН.

– Дзякуючы добрасумленнай працы выратавальнікаў жыхары раёна адчуваюць сябе ў бяспецы. Яны ведаюць, што ў выпадку непрадбачанай надзвычайнай сітуацыі вы заўсёды прыйдзеце на дапамогу, – адзначыў у сваім віншавальным звароце намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ.

Ён уручыў Ганаровую грамату райвыканкама першаму намесніку начальніка РАНС Аляксандру САДОЎСКАМУ.

Загадам райаддзела па надзвычайных сітуацыях за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыву і высокую эфектыўнасць працы падзяка была аб’яўлена вадзіцелю ПАВП № 15 Мікалаю ГАРБАЧУ.

Нагрудным юбілейным знакам “15 гадоў Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях “Выратавальнік” узнагароджаны старшыня раённага аддзялення ГА Станіслаў БУРКО і сакратар Юрый ЯНКОЎСКІ.

На працягу мерапрыемства са сцэны гучалі музычныя падарункі ў выкананні работнікаў устаноў культуры, душэўныя песні выканалі жонка выратавальніка Галіна ШЧУРАКОВА і ветэран службы Станіслаў Бурко.

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00