Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 января

Падведзены вынікі першага этапа рэспубліканскага конкурсу “Чытаем па-беларуску з Velcom”

    Падведзены вынікі першага этапа рэспубліканскага конкурсу “Чытаем па-беларуску з Velcom” для вучняў 7 і 8 класаў. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэаролікаў.
    Удзельнікі з Магілёўскай вобласці заявілі 236 відэа, 30 з якіх сталі пераможцамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры, размяшчалі ролікі на асабістых старонках у адной з сацыяльных сетак – “Вконтакте”, Facebook або Instagram. Затым кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір ЛІПСКІ, пісьменніца Раіса БАРАВІКОВА, галоўны спецыяліст  упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына БУЛАЎКІНА, тэлевядучы Юрый ЖЫГАМОНТ, паэткі Кацярына МАССЭ і Маргарыта ЛАТЫШКЕВІЧ, выбіралі лепшыя відэаматэрыялы ад кожнага рэгіёну Беларусі.
    У ліку фіналістаў першага этапа конкурсу сямікласніца Цяхцінскага ВПК ДС СШ Ангеліна ЦАПІКАВА.
    Дзяўчынка вельмі любіць урокі беларускай мовы і літаратуры, займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах “Спадчына”, якім кіруе настаўніца Ірына ТРАЦЦЯКОВА. Удзельнікі гуртка падрыхтавалі інсцэніроўку верша-казкі Максіма Багдановіча “Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык”.
    З лютага па красавік 2018 года адбудуцца рэгіянальныя фіналы конкурсу, дзе чытальнікі асабіста выступяць перад журы. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны смартфонамі і па-змагаюцца за перамогу ў рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў маі бягучага года, дзе лепшым чытальнікам беларускай класікі будуць уручаны смартфоны Apple.
Поделиться: