Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 января

Узнагародзілі за добрасумленную працу

    Чалавек тады адчувае камфорт і задавальненне ад сваёй справы, калі ён знаходзіцца на сваім месцы. Гэта можна сказаць пра загадчыка аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме раённага ЦСАН Вераніку ШПАКОЎСКУЮ. Нягледзячы на тое, што вопыт працы ў яе невялікі, за гэты час яна здолела дасягнуць значных вынікаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.
    У той момант, калі Вераніка Яўгенаўна скончыла Магілёўскі эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж, а затым БРУ па спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”, яна і здагадацца не магла, што звяжа сваё жыццё з сацыяльным абслугоўваннем насельніцтва.
    Некалькі месяцаў адпрацавала лабарантам у школе, а ўжо ў 2004 годзе ў працоўнай кніжцы з’явіўся новы запіс – эканаміст РЦСАН. Амаль дзесяць гадоў Вераніка Шпакоўская шчыравала на гэтым працоўным месцы і з зайздрасцю пазірала на калег, якія тады працавалі ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі на доме.
    – Мне заўсёды падабалася менавіта гэта аддзяленне, – падзялілася думкамі Вераніка Яўгенаўна. – І калі тры гады таму прапанавалі загадваць ім, з радасцю пагадзілася. Мяне задавальняе тое, чым я займаюся, а гэта для мяне самае галоўнае.
    Нягледзячы на тое, што ў службовыя абавязкі загадчыка ўваходзіць кантроль за дзейнасцю работнікаў аддзялення, з калегамі ў Веранікі Шпакоўскай добрыя, даверлівыя  адносіны.
    – Імкнуся да кожнага знайсці свой падыход, каб праца ў калектыве была суладнай, адносіны – прыязнымі, – адзначыла Вераніка Яўгенаўна. – Толькі ў тым выпадку, калі табе давяраюць, можаш разлічваць на дапамогу і ведаць, што калегі не падвядуць.
    Не так даўно Вераніка Яўгенаўна з калегамі адзначыла прафесійнае свята – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны. Паводле яе слоў, менавіта той дзень стаў асаблівым і запамінальным у жыцці. Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК разам з начальнікам упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Вольгай ТАРАН завіталі ў РЦСАН, каб уручыць Вераніцы Шпакоўскай Ганаровую грамату райвыканкама за добрасумленную плённую працу ў сістэме сацыяльнай абароны, узорнае выкананне службовых абавязкаў.

Поделиться: