Вторник, 23 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Магілёўская вобласць адзначыла сваё 80-годдзе
9 февраля

Магілёўская вобласць адзначыла сваё 80-годдзе

    Ва ўрачыстым сходзе прынялі ўдзел знакамітыя людзі рэгіёну, прадстаўнікі працоўных калектываў, органаў улады і грамадскіх аб’яднанняў, духавенства ўсіх раёнаў Магілёўшчыны. Сярод гасцей свята былі памочнік Прэзідэнта Беларусі-галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь ЛАЎРАНКОЎ, міністр аховы здароўя Валерый МАЛАШКА, старшыня праўлення “Белкаапсаюза” Валерый ІВАНОЎ, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і сенатары, выбраныя ад Магілёўскай вобласці, кіраўнікі рэгіёну мінулых гадоў.
    Маштабнае святкаванне юбілею пачалося задоўга да знакавай даты ў святочным календары Прыдняпроўскага краю – 15 студзеня. Менавіта ў гэты дзень у 1938 годзе рашэннем першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР і была ўтворана Магілёўская вобласць. Нагадаем, што напрыканцы 2017 года ў вобласці стартавала ініцыятыва “Эстафета добрых спраў”, пад эгідай якой адбылося больш за 80 самых разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею. А кульмінацыяй святкавання стаў урачысты сход, у якім прыняла ўдзел і афіцыйная дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем КАДАЦЕНКАМ. У склад яе ўвайшлі дырэктар ПМК № 241, заслужаны будаўнік Беларусі Уладзімір РАМАНЕНКА, ветэран вайны ў Афганістане, кавалер баявога ордэна Чырвонай Зоркі і шматлікіх дзяржаўных узнагарод Аляксандр ЮШКЕВІЧ, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, перадавы механізатар, неаднаразовы камбайнер-“тысячнік” СВК “Калгас “Радзіма” Мікалай ДАРЭЧКІН, выдатнік адукацыі Беларусі, дырэктар СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ, неаднаразовы пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў, галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма” Валянціна ЛАПАЦЕНТАВА, вадзіцель БУКП “Жылкамгас” Юрый БАБКОЎ, намеснік старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл СКУСАЎ.
    Перад урачыстым сходам усе ўдзельнікі яго мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай прадукцыі прадпрыемстваў рэгіёну, у рамках якой прадстаўнікі харчовай галіны правялі дэгустацыю сваіх навінак. У фае абласнога Цэнтра творчасці, дзе праходзілі юбілейныя ўрачыстасці, была разгорнута ўнікальная фотавыства, якая распавяла пра самыя памятныя і знакавыя падзеі 80-гадовага гістарычнага шляху развіцця Прыдняпроўскага краю.
    Да слова сказаць, з экскурсу ў гісторыю Магілёўшчыны пачаў сваё святочнае выступленне і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ, якое стала своеасаблівым адказам на ўручаную старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны Міхаілам МЯСНІКОВІЧАМ Падзяку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра ЛУКАШЭНКІ працаўнікам Магілёўскай вобласці за значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і з нагоды юбілею рэгіёну.— У гэтыя юбілейныя дні, – сказаў Уладзімір Даманеўскі, – мы з асаблівай гордасцю прыгадваем аб тым, што за савецкі перыяд 113 ураджэнцаў Магілёўшчыны сталі Героямі Сацыялістычнай Працы. На высокім дзяржаўным узроўні не засталіся незаўважанымі працоўныя і ратныя дасягененні насельніцтва гарадоў Магілёўскай вобласці
    — Магілёўская вобласць валодае магутным патэнцыялам і добрымі перспектывамі для развіцця. Працаўнікі рэгіёну, – адзначыў Міхаіл Мясніковіч, – завяршылі 2017 год з добрымі паказчыкамі. Такі вынік дае магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню. У рэгіёне ў цяперашні час паспяхова рэалізуюцца маштабныя прамысловыя інавацыйныя праекты – на пляцоўках ААТ “Магілёўхімвалакно”, “Белшына” і іншых. Гэта прынцыпова новыя камбінаты і магутнасці, роўных якім мала ў свеце. І за гэтым стаіць вялікая, адказная праца кіраўнікоў вобласці, прадпрыемстваў і працаўнікоў Магілёўшчыны.
    Словы падзякі і ўдзячнасці за стваральную і плённую працу на адрас усіх жыхароў Магілёўскай вобласці выказаў таксама намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл РУСЫ:
    — Ад імя ўраду, – сказаў  ён, – хачу выказаць глыбачайшую падзяку тым людзям, якія адстаялі гонар нашай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аднаўлялі ў пасляваенны час народную гаспадарку, а ў перыяд навейшай гісторыі здзейснілі найвышэйшы подзвіг, зрабіўшы брэнды вобласці брэндамі краіны.
    Уладзімір Даманеўскі ў сваім выступленні асаблівую ўвагу надаў працаўнікам рэгіёну, дзякуючы якім сённяшняя вобласць уяўляе сабой сучасны і добраўпарадкаваны рэгіён з магутнай эканомікай, развітай сацыяльнай сферай, перадавой інфраструктурай і значным патэнцыялам для далейшага развіцця. Губернатар таксама зрабіў акцэнт на дасягненнях прамысловага сектара эканомікі і на важнасці прысутнасці ў ім пастаяннага працэсу абнаўлення.
    З мадэрнізацыяй на Магілёўшчыну прыйшлі новыя тэхналогіі, новыя ідэі, новыя падыходы ў кіраванні. Галоўнае, што прадукцыя нашых прадпрыемстваў стала канкурэнтаздольнай на знешніх рынках. А новыя тэхналогіі садзейнічаюць стварэнню новай эканомікі – эканомікі ведаў, інавацый, новых бізнес-працэсаў, што забяспечваюць лідарства. Кіраўнік вобласці нагадаў, што дзякуючы навукова-тэхнічнай думцы і асабістай ініцыятыве канкрэтных людзей на тэрыторыі вобласці ўзніклі сучасныя, высокатэхналагічныя вытворчасці, сярод якіх “КУВО”, “Дыдактыка”, “Тэхнаніколь” і многія іншыя. І кіруюць гэтымі калектывамі заслужаныя людзі, дасягенні якіх адзначаны на самым высокім дзяржаўным узроўні. Напрыклад, дырэктару кампаніі “Тэхналіт” Аляксандру БАДЗЯКУ прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі, ён узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
    Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў, што разам з буйнымі прадпрыемствамі ў Прыдняпроўскім краі развіваецца малы і сярэдні бізнес. Гэты перспектыўны сектар фарміруе траціну выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, 40 працэнтаў інвестыцый у асноўны капітал, трэць знешнегандлёвага таваразвароту вобласці.
    Аб узроўні падтрымкі развіцця прадпрымальніцтва яскрава сведчыць і той факт, што ў 2016 годзе Магілёўшчына была прызнана лепшым рэгіёнам у рэспубліцы па стварэнні ўмоў для вядзення бізнесу.
    Спрыяльнае інвестыцыйнае асяроддзе за апошнія пяць гадоў прыцягнула ў вобласць каля паўтара мільярда долараў замежных інвестыцый, з  іх 950 мільёнаў – прамыя інвестыцыі. Цяпер рэалізуецца каля 50 буйных інвестыцыйных праектаў, а свабодная эканамічная зона “Магілёў” стала своеасаблівай пляцоўкай інвестыцый у эканоміку вобласці.
    Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў, што інтэнсіўна развіваецца не толькі абласны цэнтр, але і ўсе рэгіёны. Упоравень з буйнымі прамысловымі флагманамі эфектыўна працуюць такія прыватныя кампаніі, як “Сервалюкс” у Магілёўскім раёне, “Белзамежбуд” у Крычаве, “Тэхнаніколь” у Асіповічах і шэраг іншых. Большая частка прадукцыі гэтых прадпрыемстваў прадаецца на экспарт.
    Гандлёва-эканамічныя адносіны рэгіёну наладжаны з 116 краінамі свету. Толькі за мінулы год гэты спіс павялічыўся на 9 новых рэгіёнаў. Забяспечваецца станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, памер якога па выніках 2017 года наблізіўся да 1 мільярда долараў, што з’яўляецца адным з лепшых вынікаў па краіне.
    Новыя тэхналогіі прыйшлі і ў сельскагаспадарчую вытворчасць. За кошт укаранення высокапрадукцыйнай тэхнікі, прымянення сучасных інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых культур за апошнія 10 гадоў больш як у два разы павялічылася прадукцыйнасць працы, скараціліся матэрыяльныя і працоўныя затраты. Разам з развіццём вытворчай інфраструктуры паляпшаюцца і ўмовы жыцця вяскоўцаў. У Магілёўскай вобласці добраўпарадкаваны 203 аграгарадкі з развітай сеткай сацыяльных і бытавых аб’ектаў.
    Кіраўнік вобласці падрабязна спыніўся на дасягненнях у сферах адукацыі, аховы здароўя, спорту, звярнуў увагу прысутных на культурнае і сацыяльнае абслугоўванне насельніцтва. Кажучы аб дасягненнях аховы здароўя, ён заўважыў, што на базе дзіцячай абласной бальніцы створаны мнагапрофільны медцэнтр, які дазволіў за некалькі гадоў выйсці на адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці ў краіне. А матэрыяльна-тэхнічная база і ўзровень падрыхтаванасці дазваляюць магілёўскім медыкам асвойваць самыя высокатэхналагічныя аперацыі. Лепшым пацвярджэннем гэтым словам служыць і нядаўна праведзеная ў вобласці першая перасадка ныркі.
    — Але галоўнае багацце і гонар Магілёўскага краю – гэта людзі, – сказаў Уладзімір Даманеўскі. – Менавіта дзякуючы іх працы, вытрымцы і адданасці роднаму краю Прыдняпроўскі рэгіён Беларусі паспяхова развіваецца, становіцца ўсё больш прыгожым і камфортным.
    За шматгадовую добрасумленную працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і з нагоды 80-годдзя Магілёўскай вобласці ганаровыя граматы і падзякі Савета Міністраў, Нацыянальнага сходу і Савета Рэспублікі, Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі былі ўручаны 36 заслужаным працаўнікам рэгіёну, якія прадстаўлялі ўсе галіны яго народнай гаспадаркі.
    Яшчэ адным падарункам для іх стаў святочны канцэрт.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00