Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 февраля

Раённая арганізацыя РГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” штогод праводзіць у Бялынічах турніры па міні-футболе

    Раённая арганізацыя РГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” штогод праводзіць у Бялынічах турніры па міні-футболе, прысвечаныя памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
    Кожны год у турніры, які праходзіць напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прымаюць удзел 10-12 каманд розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Апошнія пяць гадоў да іх сталі актыўна далучацца каманды з Магілёва, Беразіно. Паміж сабой яны спаборнічаюць па кругавой сістэме па будніх днях, таму самі спаборніцтвы займаюць ледзь не два тыдні.
    – Ініцыятарам правядзення турніру ў 1996 годзе выступіў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Канстанцін САЛАЎЁЎ, – распавядае старшыня райарганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктар Падольскі. – Турніры праходзяць пры фінансавай падтрымцы райвыканкама – пераможцы і прызёры атрымліваюць кубкі, медалі, дыпломы.
    Напрыканцы снежня кожны год адзначаецца яшчэ адна значная не толькі для кожнага асобнага ўдзельніка ваенных дзеянняў, але і для нашай калектыўнай памяці дата, – гадавіна ўводу абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Афганістан. Напярэдадні яе таксама праводзяцца турніры па міні-футболе, але ўдзельнічаюць у іх спартыўныя каманды з ліку саміх ветэранаў афганскай вайны. І для іх гэта – захаванне памяці аб тых страшэнных падзеях, таварышах і паплечніках, якія не вярнуліся дадому жывымі.
    – Патрыятычнае выхаванне з’яўляецца вельмі важным аспектам дзейнасці нашай грамадскай арганізацыі, – адзначае Віктар Падольскі. – Маладое пакаленне павінна ведаць аб падзеях тых гадоў. Спадзяюся, гэта дазволіць не рабіць памылак у будучым.
Поделиться: