Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 февраля

У пятніцу адбыўся традыцыйны ўрачысты прыём воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніччыны

    У актавай зале аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з цёплымі словамі і шчырымі пажаданнямі з нагоды чарговай гадавіны вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана і надыходзячага Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў да воінаў-“афганцаў” звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр АСІПЁНАК, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына ФУРСАВА, ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА, старшыня райарганізацыі рэспубліканскага ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар ПАДОЛЬСКІ.
    У іх выступленнях гучалі пажаданні моцнага здароўя, бадзёрасці, каб і ў мірны час яны прыносілі карысць сваёй краіне, працоўным калектывам, сем’ям.
    Вайна – адна з самых жудасных з’яў чалавецтва, з якой гэтым адважным мужчынам давялося сутыкнуцца ў сваім жыцці. Яны з годнасцю прайшлі ўсе выпрабаванні, выканалі доўг перад Радзімай і народам, а зараз перанялі эстафету патрыятычнага выхавання моладзі ў старэйшага пакалення абаронцаў Айчыны.
    За актыўную працу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, фарміраванне ў яе паняццяў воінскага абавязку і вернасці Айчыне, а таксама ў сувязі з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны Васіль БУРЫ.
Граматай ваеннага камісарыята за вялікі ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне прызыўной і дапрызыўнай моладзі адзначаны Віктар ПАДОЛЬСКІ.
    Пасля віншаванняў і цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыялістам і ўшанавалі памяць загінулых землякоў хвілінай маўчання.
Затым дэлегацыя воінаў-“афганцаў” Бялыніччыны накіравалася ў Шклоў для ўдзелу ў 20-й, юбілейнай, рэгіянальнай сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў.
Поделиться: