Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

13 февраля

Здаровы горад – здаровая краіна

    У рамках рэалізацыі праекта “Здаровы горад” у прэс-цэнтры рэдакцыі райгазеты “Зара над Друццю” прайшоў круглы стол на тэму: “Здаровы горад – здаровая краіна”, у якім прынялі ўдзел інструктар-валеолаг райЦГЭ Ларыса ВАРАВА і старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Арцём БАДУЛІН.
    ПЫТАННЕ: – Ларыса Уладзіміраўна, якая праца праводзіцца спецыялістамі райЦГЭ па прафілактыцышкодных звычак?
    АДКАЗ: – Праца па фарміраванні здаровага ладу жыцця праводзіцца намі на пастаяннай аснове. Напрыклад, у мінулым годзе вялася ў накірунку выканання дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гг.”, плана мерапрыемстваў па ФЗЛЖ, канцэпцыі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па супрацьдзеянні спажыванню тытуню, наркотыкаў, алкагалізму і інш.
    ПЫТАННЕ: – Што канкрэтна арганізоўваецца для жыхароў раёна ў гэтай               сувязі?
    АДКАЗ: – Шмат мерапрыемстваў арганізавана для вучняў і моладзі, дарослага насельніцтва. Напрыклад, штомесяц у раёне праводзяцца акцыі па папярэджанні хвароб кровазвароту “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск” з мэтай выяўлення фактараў рызыкі (курэнне, празмернае ўжыванне спіртных напояў, няправільнае харчаванне, маларухомы лад жыцця). За 2017 год пры правядзенні такіх акцый упершыню выяўлены з артэрыяльнай гіпертэнзіяй 22 чалавекі, якія накіраваны да кардыёлага, эндакрынолага, тэрапеўта для далейшага  лячэння.
    Штогод на базе ФАКу “Друць” праходзіць шырокамаштабная акцыя “Бялыніцкі раён – тэрыторыя здароўя”, у якой жыхары нашага раёна прымаюць самы актыўны ўдзел.
    Цікавыя мерапрыемствы, арганізаваныя райЦГЭ і ЦРБ з удзелам аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ГА “БРСМ”, РАУС і РАНС, спадабаліся і запомніліся не толькі дарослым, але і моладзі, і дзецям.
Штогод праводзяцца такія інфармацыйна-адукацыйныя акцыі, як “Беларусь супраць тытуню”, “Разам супраць наркотыкаў”, “Мы супраць алкаголю”, накіраваныя на прафілактыку шкодных звычак.
    Каб акцэнтаваць увагу на тым,  якую шкоду здароўю наносіць курэнне, выступалі з тэматычнымі міні-спектаклямі ў школах. У кінатэатры “Зорка” прайшоў адкрыты дыялог “Здаровая нацыя – наш клопат” з вучнямі школ нашага горада. І гэта далёка не ўсе мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку.
    ПЫТАННЕ: – Як вы лічыце, праца менавіта ў такім накірунку спрыяе скарачэнню колькасці асоб, якія не вядуць здаровы лад жыцця?
    АДКАЗ: – Лічу, што па якіх бы напрамках і ў якіх бы формах ні праводзілася прафілактычная работа, галоўнае, каб яе мерапрыемствы спрыялі фарміраванню ў моладзі і дарослых станоўчых адносін да здаровага ладу жыцця,     разуменню асабістай адказнасці за сваё здароўе, дапамагалі маральнаму і культурнаму развіццю падрастаючага насельніцтва.
    ПЫТАННЕ: – Арцём Уладзіміравіч, як часта на тэрыторыі нашага раёна выяўляюцца выпадкі ўжывання ці абароту наркатычных сродкаў? Якая работа вядзецца па папярэджанні гэтых правапарушэнняў?
    АДКАЗ: – Пастанна праводзім сустрэчы, накіраваныя на прафілактыку спажывання наркатычных сродкаў, з калектывамі ўстаноў адукацыі, арганізацый і прадпрыемстваў.
Рэгулярна праводзіцца адпрацоўка забаўляльных устаноў і месцаў масавага адпачынку грамадзян на прадмет выяўлення злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, альбо грамадзян, якія спажываюць іх ці знаходзяцца пад уздзеяннем гэтых сродкаў.
    ПЫТАННЕ: – Раскажыце больш падрабязна пра выпадкі выяўлення фактаў спажывання наркатычных сродкаў.
    АДКАЗ: – Напрыклад, у рамках міжнароднай антынаркатычнай праграмы “Канал – Заходні заслон” вясной мінулага года на аўтадарозе Мінск-Магілёў быў затрыманы грамадзянін А., жыхар г. Круглае. Падчас затрымання ён добраахвотна выдаў скрутак фальгіраваннай паперы, у якім знаходзілася 0,414 г псіхатропнага сродку.
    У ходзе правядзення прафілактычных мерапрыемстваў быў выяўлены факт спажывання грамадзянінам К. асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва ў грамадскім месцы. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 6 арт. 17.3 КаАП Беларусі.
    У ходзе рэалізацыі спецыяльнай праграмы “Мак” былі складзены 57 актаў выяўлення і знішчэння наркатычных раслін.
Поделиться: