Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 февраля

Выбіраем дастойных

    Сёння ў Беларусі праходзіць асноўны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
    Карэспандэнт раённай газеты з раніцы наведаў участак для галасавання Калінінскай выбарчай акругі № 15, які размясціўся ў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага. Старшыня камісіі Альбіна НАУМАВА паведаміла журналісту, што на іх участку 43 працэнты выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання, датэрмінова аддалі свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты раённага і Магілёўскага абласнога Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.


Члены камісіі адзначылі, што галасаванне на ўчастку праходзіць спакойна, назіральнікі выконваюць свой грамадзянскі абавязак.
    У 10 гадзін раніцы ў актавай зале школы распачнецца святочны канцэрт, падрыхтаваны сіламі мясцовай мастацкай самадзейнасці.
    Аднымі з першых у асноўны дзень галасавання выканаць свой канстытуцыйны доўг прыйшлі муж і жонка Наталля і Мікалай СТ­АРАВОЙТАВЫ.
­


Поделиться: