Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 февраля

Галасуюць за надзейных

    У асноўны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання карэспандэнт газеты “Зара над Друццю” наведала Мічурынскі ўчастак для галасавання № 2, што размясціўся ў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бялынічы”.
    З самай раніцы жыхары горада прыходзяць, каб аддаць свой голас за свайго кандыдата. За працэсам галасавання ўважліва сочаць двое назіральнікаў.
    Адным з першых прагаласаваць прыйшоў Сяргей ЧАЙКА.
    – Загадзя ведаў, за каго прагаласую, ішоў на выбары толькі з пазітыўнымі думкамі і надзеяй, што будучыня краіны будзе лепшай, – пракаментаваў ён.
Прыходзяць на выбары і з маленькімі грамадзянамі нашай краіны.­
    – Шчыра кажучы, свой голас аддала за тых, каму давяраю, хто здаецца самым надзейным, – распавядае Ірына МАКЕЕВА.
    На выбарчы ўчастак яна прыйшла з маленькай дачушкай.
    А палове адзінаццатай гадзіны ў СШ № 2 пачаўся святочны кацэрт. Таксама для выбаршчыкаў адчынены буфет райспажыўтаварыства.





­
Поделиться: