Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

27 февраля

Нішто не забыта

Урачысты канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прайшоў у РЦК.
    Падчас мерапрыемства з надыходзячым святам усіх прысутных павіншаваў ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай  ГАМОЛКА. Таксама ён уручыў медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” ветэрану  Вялікай Айчыннай вайны Віктару АРЖАНІКАВУ. Ветэран распавёў слухачам пра пачатак вайны, ваенныя падзеі 1941-1945 гадоў, у якіх Віктар Паўлавіч непасрэдна ўдзельнічаў.
    Павіншаваў са святам прысутных і намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ, які пажадаў усім здароўя і мірнага неба над галавой і ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама вядучаму спецыялісту групы прызыву на ваенную службу аб’яднанага ваеннага камісарыята Людміле НАБОКАВАЙ.
    Выдатную музычную праграму падарылі прысутным артысты РЦК, а таксама арт-група “Беларусы”.
Поделиться: