Вторник, 16 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У пятніцу ў РЦК адбыўся раённы злёт перадавікоў...
28 февраля

У пятніцу ў РЦК адбыўся раённы злёт перадавікоў народнай гаспадаркі

­     На ўрачыстым мерапрыемстве ўшаноўвалі лепшых працаўнікоў вытворчай і сацыяльна-культурнай сфер, якія сваёй працай услаўляюць малую радзіму.
    Перад пачаткам злёту Сцяг раёна ў залу ўрачыста ўнеслі інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Ілья ЦІКУНОЎ, інжынер БУКП “Жылкамгас”  Каця­рына СУЗДАЛЕВА і  загадчык неўралагічнага аддзялення ЦРБ Ілона  РАМАШЫНА. Затым увазе прысутных быў прадстаўлены відэафільм, у якім распавядалася пра мінулагоднія дасягненні і поспехі працоўных калектываў, самыя значныя моманты ў жыцці раёна.
    Старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА цёпла павіншаваў прысутных са святам, падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за мінулы год і пазнаёміў з планамі на сёлета.
    – Сёння ў гэтай зале сабраліся лепшыя з лепшых, – канстатаваў Мікалай Міхайлавіч. – Але, як відаць з фільма, дачыненне да пералічаных дасягненняў маюць значна больш людзей. Сёння бялынічане забяспечаны працай у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, камунальнай і іншых сферах. Па выніках мінулага года сярэдняя заработная плата па раёне склала 690 рублёў – гэта трэці паказчык па вобласці. Бялыніччына стабільна ўваходзіць у пяцёрку лепшых па рэйтынгу сярод раёнаў Магілёўскай вобласці, але мы можам працаваць яшчэ лепш і дасягнуць большага.


    Улічваючы, што бягучы год аб’яўлены ў краіне Годам малой радзімы, кожны жыхар раёна павінен зрабіць свой унёсак у забеспячэнне агульнага дабрабыту.
    Пасля адбылося ўзнагароджванне калектываў і лепшых працаўнікоў (адпаведнае рашэнне райвыканкама апублікавана ў “Зары над Друццю”, № 14 за 21 лютага).
Пачалася цырымонія ўшанавання перадавікоў народнай гаспадаркі з уручэння прэмій райвыканкама “Чалавек года” і спецыяльнай прэміі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Ганаровае званне “Чалавек года-2017” прысвоена начальніку ўчастка па будаўніцтве БУКП “Жылкамгас” Івану ДАЛЕЦКАМУ і ўрачу-стаматолагу-тэрапеўту ЦРБ Таццяне АСТАФ’ЕВАЙ. Лаўрэатам Дыплома і прэміі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі за вялікую працу па эстэтычным і духоўна-маральным выхаванні насельніцтва стаў народны ансамбль народнай песні “Вабічанскія ўзоры” Вішоўскага ЦКіВЧ (кіраўнік – Алена КАЛАКУСТАВА).
    Пераходнымі Ганаровымі сцягамі, дыпломамі райвыканкама, грашовымі прэміямі за перамогу ў раённым спаборніцтве па агульных выніках працы сярод сельскагаспадарчых арганізацый узнагароджаны СВК “Калгас “Радзіма” (старшыня праўлення Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ), у сацыяльна-эканамічным развіцці тэрыторый сельсаветаў – Машчаніцкі сельвыканкам (старшыня Іна НАПРЭЕНКА), у сацыяльнай сферы – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (начальнік Ірына ФУРСАВА), у сферы арганізацыі малога бізнесу – ТАА “Руббервуд”.
    Пераможцам раённага  агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да вясенне-палявых работ бягучага года прызнаны СВК “Калгас “Радзіма” (старшыня Аляксандр Лапацентаў), другое месца прысуджана ААТ “Новая Друць” (дырэктар Анатоль ДРАЗДОЎ), трэцяе – ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” (дырэктар Аляксандр ВЯСЕЛЕЎ).


    З прывітальным словам да бялынічан звярнуліся ганаровыя госці мерапрыемства – намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ, загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела абкама прафсаюза работнікаў АПК Генадзь ШПАКОЎСКІ, прадстаўнікі дэлегацый Магілёўскага, Круглянскага, Шклоўскага раёнаў.
    Андрэй Кунцэвіч падзякаваў землякам за старанную і самаадданую працу і ўручыў заслужаныя ўзнагароды. За шматгадовую выніковую працу, узорнае выкананне прафесійных абавязкаў ганаровымі граматамі абласнога выканаўчага камітэта заахвочаны намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Алена АРЛОЎСКАЯ, прадавец магазіна “Удобный” райста Людміла ШЛЫК, вадзіцель ААТ “Бялынічы” Аляксандр ЧАЙКОЎСКІ.
    Падзякамі аблвыканкама адзначаны настаўнік раённай ДШМ Ірына КОСЦІНА і брыгадзір цесляроў ПМК-241 Віталь РАХМЕТАЎ.
    Генадзь Шпакоўскі ўручыў ганаровыя граматы райкама прафсаюза работнікаў АПК аператару па штучным асемяненні жывёлы ААТ “Аграсэрвіс” Уладзіміру ЦВЫРУ, вадзіцелю ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Мікалаю КАНАКОРАВУ, лабаранту пратэінавага завода Ніне КАЛЯСНЁВАЙ, а таксама падзячныя лісты – заатэхніку-селекцыянеру ААТ “Новая Друць” Аксане ЛЕБЕДЗЬ, аператару машыннага  даення ААТ “Бялынічы” Жанне БАЛДУЕВАЙ, вадзіцелям ААТ “ПМК-82 Вадбуд” Сяргею РАШЧУКОВУ і ПМК-241 Ігару САПУНОВУ.


    Святочны настрой падтрымала віншаваннямі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. Яна ўзнагародзіла пераможцаў раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю, першае месца ў якім прысуджана ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” (старшыня прафкама Наталля КОЗЫРАВА), другое – ПМК-241 (Валянціна КОМШАКАВА), трэцяе – РЦСАН (Марта ШАРАПАВА). Пяць чалавек адзначаны граматамі райаб’яднання прафсаюзаў.
    У гонар лепшых працаўнікоў Бялыніччыны гучалі словы прызнання і ўдзячнасці ад вядучых і выступоўцаў. Святочны настрой цудоўным канцэртам падтрымалі майстры сцэны РЦК, сельскіх устаноў культуры і раённай ДШМ.
­
­ Поделиться:

Афиша и объявления

4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
3 апреля
Филиал «Радио, телевидение и связь» информирует Вас о проведении планово-профилактических работ на ОРТПС Могилев 17.04.2024 с 09.15 до 15.00.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00