Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

14 марта

15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі

Канстытуцыя – гэта галоўны нарматыўна-прававы акт, у якім замацаваны нормы канстытуцыйнага права. У ёй названы асноўныя правы і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, усталяваны асноўныя органы дзяржаўнага кіравання, судовай улады, на падставе яе фарміруецца ўся сістэма заканадаўства.
Канстытуцыя замацоўвае ідэі і прынцыпы, якія вызначаюць характар грамадства, асноўныя метады функцыянавання эканомікі, палітыкі, дзяржавы і права, сацыяльнай сферы. Гэтым абумоўлена яе вызначальная роля ў развіцці грамадства.
Наведвальнікі бібліятэкі з цікаўнасцю падыходзяць да ярка аформленага стэнда, разглядаюць кнігі, гартаюць нарматыўна-прававыя акты.
– Роля Канстытуцыі ў жыцці краіны заключаецца ў тым, што яна ўносіць парадак у грамадскае жыццё, рэгулюе ўзаемаадносіны чалавека з дзяржавай, вызначае яго месца ў грамадстве, – кажа наведвальнік бібліятэкі Юрый ТАЧЫЛА.
Поделиться: