Вторник, 16 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Бялыніцкія камунальнікі адзначылі сваё прафесійнае...
28 марта

Бялыніцкія камунальнікі адзначылі сваё прафесійнае свята

    У пятніцу цёплыя словы ўдзячнасці, найлепшыя пажаданні і віншаванні гучалі на адрасспецыялістаў і работнікаў усіх падраздзяленняў самай шматфункцыянальнай службы раёна –     БУКП“Жылкамгас”, а таксама ветэранаў працы прадпрыемства. Сваё прафесійнае свята, Дзень работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бялыніцкія камунальнікі па традыцыі адзначылі ў РЦК.
    Адкрываючы ўрачыстасць, дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар ІВУЛЁЎ расказаў прысутным аб праведзенай рабоце, пазнаёміў з дасягнутымі паказчыкамі. Калектыў прадпрыемства ў мінулым годзе працаваў стабільна і рэнтабельна, што дазволіла абнавіць асноўныя фонды, тэхніку, спецабсталяванне. Як і раней, летась праводзілася мадэрнізацыя кацельнай гаспадаркі, аўтаматызацыя і дыспетчарызацыя каналізацыйных помпавых станцый. Уласнымі сіламі выкананы капітальны рамонт жылога фонду плошчай 12,5 тыс. м кв., зроблена аптымізацыя схем цеплазабеспячэння.
    Асаблівая ўвага надаецца добраўпарадкаванню горада і сельскіх населеных пунктаў, вуліц, сквераў і дамавых тэрыторый. Асноўнай задачай таксама з’яўляецца павышэнне якасці камунальных паслуг, якія прадастаўляюцца насельніцтву і гаспадарчаму комплексу раёна, зніжэнне затрат на іх аказанне. У мінулым годзе забяспечана выкананне найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. У выніку выканання мерапрыемстваў па зніжэнні затрат атрыманы эканамічны эфект у суме 446,78 тыс. рублёў. Праводзіцца пастаяннае навучанне і перападрыхтоўка работнікаў сумежным прафесіям з далейшым іх пераводам на іншыя вытворчыя ўчасткі.
    Віктар Івулёў выказаў шчырыя словы ўдзячнасці ўсяму працоўнаму калектыву прадпрыемства, павіншаваў работнікаў і ветэранаў галіны з прафесійным святам.
    У пацверджанне яго слоў удзельнікі ўрачыстасці ўбачылі відэаролік, у якім наглядна дэманстравалася, якія сферы ахоплівае дзейнасць камунальнікаў, чым яны займаюцца ў працоўныя будні, як дружна і цікава адпачываюць.
    Старшыня прафкама Сяргей ШАСТАК выступіў з традыцыйнай справаздачай аб выкананні ўмоў калектыўнага дагавору.
    Ад імя раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў прысутных з прафесійным святам павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ:
    – Ваша праца заўсёды запатрабаваная і навідавоку. З кожным годам павялічваецца колькасць капітальна           адрамантаваных дамоў. Прычым, вы ажыццяўляеце іх рамонт уласнымі сіламі і ў павялічаным аб’ёме. Ва ўсіх сферах ЖКГ працуюць прафесіяналы сваёй справы, пачынаючы ад інжынерна-тэхнічнага складу і заканчваючы рабочымі на кожным участку. Зладжаная праца кацельнай і водаправодна-каналізацыйнай гаспадарак, цеплазабеспячэнне, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і многае іншае – гэта ваша заслуга.
    Затым адбылося ўшанаванне лепшых работнікаў БУКП “Жылкамгас”, якія зрабілі найбольшы ўклад у набыткі калектыву і дабрабыт жыхароў райцэнтра і сельскай мясцовасці.
    За шматгадовую добрасумленную працу і высокія вытворчыя паказчыкі Падзякай упраўлення ЖКГ аблвыканкама ўзнагароджаны электрагазазваршчык Аляксандр ЯКАЎЛЕЎ.
    Ганаровыя граматы райвыканкама Дзмітрый Давыдаў уручыў галоўнаму бухгалтару Вользе МАРОЗАВАЙ і мантажніку тэхналагічнага абсталявання Ігару СЕЛЯДЦОВУ.
    Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў адзначаны электрагазазваршчык Іван ЛАЗОЎСКІ, слесар-сантэхнік Аляксандр СІДАРОВІЧ і вадзіцель Аляксандр САХАРАЎ.
    За шматгадовую бездакорную працу на прадпрыемстве, добрасумленнае выкананнне прафесійных абавязкаў і значны ўклад у выхаванне і падрыхтоўку маладых кадраў званні “Ганаровы работнік Бялыніцкага УКП “Жылкамгас” прысвоены начальніку ўчастка па будаўніцтве Івану ДАЛЕЦКАМУ, аператару дыспетчарскай службы Ірыне БАБКОВАЙ і слесару-рамонтніку Рыгору АЎДЗЕЕВУ.
    Ганаровымі граматамі дырэкцыі БУКП “Жылкамгас” адзначаны больш за трыццаць спецыялістаў і работнікаў, сярод якіх электраманцёр Юрый ДАВЫДОВІЧ, электрагазазваршчык Раман СУВІТ, майстар па цеплавых сетках Віталь РАГАЛЬСКІ, рабочая зялёнага будаўніцтва Людміла ВАРАБ’ЁВА, эканаміст Вікторыя ЧУМАКОВА, начальнік вытворча-тэхнічнай службы Вікторыя ЗАЙЦАВА, слесар Мікалай САЎЧКОЎ, слесар-сантэхнік Уладзімір ГРОМАЎ і іншыя.
    За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, маладзёжных акцыях і мерапрыемствах падзякі райарганізацыі ГА “БРСМ” і каштоўныя падарункі інспектару аддзела кадраў Вользе КАРЧАГІНАЙ і намесніку начальніка вытворча-тэхнічнай службы Максіму СТУКАЛАВУ ўручыла першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля БАРОДЗЬКА.

    Арганізатары кветкамі і каштоўнымі падарункамі віталі запрошаных на свята ветэранаў працы, сярод якіх Мікалай ДУДКІН, Васіль ЯКАЎЛЕЎ, Тамара РЫБКОВА, Вольга МАНКЕВІЧ, Уладзімір ЮШКЕВІЧ і іншыя.
    З канцэртнай праграмай для работнікаў камунальнай гаспадаркі выступілі артысты і калектывы мастацкай самадзейнасці Бялыніччыны.
Поделиться:

Афиша и объявления

4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
3 апреля
Филиал «Радио, телевидение и связь» информирует Вас о проведении планово-профилактических работ на ОРТПС Могилев 17.04.2024 с 09.15 до 15.00.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00