29 марта
Парадак перш за ўсё
З 2 па 30 красавіка ў раёне пройдзе месячнік па навя-дзенні парадку на зямлі.
Месячнік праводзіцца з мэтай навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання населеных пунктаў раёна. Асаблівая ўвага бу-дзе нададзена ўборцы замацаваных за прадпрыемствамі і арганізацыямі тэрыторый, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, брацкіх магіл, грамадзянскіх пахаванняў.