Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 апреля

Аб барацьбе з карупцыяй і канфесійнай сітуацыі

    У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва з працоўным калектывам МТК “Усход” СВК“Калгас “Радзіма” сустрэўся член рэспубліканскай інфармацыйна—  прапагандысцкай  групы,  упаўнаважаны  па  справах  рэлігій  і нацыянальнасцей Леанід ГУЛЯКА. Удзел у сустрэчы таксамапрынялі намеснікі старшыняў аблвыканкама – Андрэй КУНЦЭВІЧ і райвыканкама – Ірына  ФУРСАВА, старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ.
    Вітаючы прысутных, Леанід Гуляка адзначыў, што заўсёды рады пабываць на бялыніцкай зямлі і, у прыватнасці, у Вішове. Ён знаходзіцца пад моцным уражаннем як ад мясцовай гаспадаркі, так і яе кіраўніка з самага першага дня знаёмства. СВК “Калгас “Радзіма” і яго калектыў з’яўляюцца сапраўдным “навучальным дапаможнікам” для тых, хто хоча паспяхова працаваць у сферы сельскай  гаспадаркі.
    Што тычыцца дня інфармавання, то тэмай яго стала “Барацьба з карупцыяй як найважнейшая задача дзяржавы і грамадства”. Леанід Паўлавіч падкрэсліў, што карупцыя з’яўляецца агульнасусветнай праблемай. Бюджэты краін ва ўсім свеце губляюць штогод сумарна каля 2,3 трл долараў, штогадовыя страты еўраэканомікі складаюць не менш за 120 млрд еўра. Барацьба з карупцыяй у Беларусі з’яўляецца адным з асноўных пытанняў дзяржаўнай важнасці, якому надаецца самая пільная ўвага з боку Прэзідэнта краіны. Факты карупцыі не ўтойваюцца і не замоўчваюцца. З 2007 года ў мэтах барацьбы з гэтай згубнай з’явай былі выдадзены 11 заканадаўчых актаў, рэалізуецца Дзяржаўная праграма па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2017-2019 гады.
    Хоць карупцыйных злачынстваў робіцца яшчэ даволі многа – Леанід Гуляка прывёў прыклады самых рэзанансных спраў за апошні час – усё ж назіраецца станоўчая дынаміка: згодна са штогадовым міжнародным Індэксам успрымання карупцыі, Беларусь палепшыла свае пазіцыі і паднялася ў гэтым рэйтынгу з 79-га месца ў 2016 годзе на  68-е ў 2017-м. І, варта адзначыць, значна апярэджвае ў ім іншыя краіны былога Савецкага Саюза.
    Леанід Гуляка таксама распавёў аб асноўных напрамках дзейнасці апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей: распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў канфесійнай сферы, супрацоўніцтве з нацыянальна-культурнымі аб’яднаннямі і беларусамі замежжа.
Поделиться: