Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

25 апреля

У мінулыя выхадныя ў нашай краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік, галоўным пасылам якога было навядзенне парадку на сваёй малой радзіме

    У мінулыя выхадныя ў нашай краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік, галоўным пасылам якога было навядзенне парадку на сваёй малой радзіме. І Прыдруцкі край не застаўся ў баку ад гэтай падзеі.
    Сапраўды, апошнім часам населеныя пункты нашага раёна сталі чысцейшымі і прыгажэйшымі. І гэты вынік адчуваецца дзякуючы агульнай стараннай працы. У суботу жыхары раёна наводзілі парадак і ў месцах агульнага карыстання, і на тэрыторыі ўласных домаўладанняў, і вакол арганізацый. Да “марафону чысціні” актыўна далучаліся і ўладальнікі лецішчаў. У Бялынічах былі праведзены работы па добраўпарадкаванні некаторых вуліц, ­тэрыторый каля ўстаноў і арганізацый, Ільінскай гары і лесапаркавых масіваў. Вялікі ўчастак работы выканалі працаўнікі БУКП “Жылкамгас”. Яны рамантавалі дарожнае пакрыццё на вуліцах горада, добраўпарадкавалі малыя архітэктурныя формы, высаджвалі дрэвы…


    Не адставалі ад іх і медыкі. Яны наводзілі парадак вакол райбальніцы і па вуліцы Міхайлоўская. Каля паліклінікі працаўнікі ЦРБ ўстанавілі скульптуру доктара.
    Увогуле, падчас суботніка ўдарна папрацавалі прадстаўнікі многіх арганізацый. Гэта адразу ж адбілася на знешнім выглядзе роднага горада, сельскіх населеных пунктаў раёна.
    Вучні Вішоўскай СШ прыбіралі замацаваныя за імі воінскія пахаванні, тэрыторыю аграгарадка Вішоў і займаліся ўладкаваннем малых архітэктурных форм вакол школы.


    83-гадовая жыхарка вёскі Навасёлкі Вішоўскага сельсавета Вера КІРЫЛЕНКА таксама далучылася да суботніка. На зіму жанчына пераязджае жыць да дзяцей, але кожную вясну спяшаецца ў родную хату. Хоць нядаўна перанесла  сур’ёзную хваробу, наводзіць чысціню ў гародчыку, даглядае любімыя кветкі. Перад домам у яе шмат прыгожых падзелак з пластыкавых бутэлек. Ва ўмелых руках усе яны ператварыліся ў цікавыя архітэктурныя формы. Гэта любоў да прыгажосці надае ёй жыццёвага аптымізму. Калі навокал чыста, то  на душы таксама чыста і светла, упэўнена жанчына.
    Дарэчы, палова сродкаў, заробленых падчас рэспубліканскага суботніка, будзе перададзена ў распараджэнне Магілёўскага аблвыканкама на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, у тым ліку аграгарадкоў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Другая частка сродкаў накіроўваецца ў Міністэрства аховы дароўя для закупкі медыцынскага абсталявання для Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі з мэтай арганізацыі дадатковых кругласутачных пастоў для аказання медыцынскай дапамогі, а таксама рэзервовых ложкаў на выпадак экстранай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
­
Поделиться: