Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 мая

Заквітнее бэз на “Чайцы”

    У рамках экспертна—медыйнага  тура  для  спецыялістаў  музейнай  справы  і  журналістаў  Расіі  іБеларусі  беларуская  дэлегацыя,  у  склад  якой  увайшла   і дырэктар раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага—Бірулі Іна ІГНАТОВІЧ, наведала Цвярскую вобласць і пабывала на знакамітай дачы “Чайка”.
    Творчасць беларускага мастака непарыўна звязана з брацкім рускім народам. Нарадзіўся Вітольд Каятанавіч Бялыніцкі-Біруля на Бялыніччыне, але больш за 40 гадоў пражыў непадалёку ад возера Удомля, што ў Расіі. Там ім напісаны сотні карцін, там у 1913 годзе мастак узвёў дачу, якой даў назву “Чайка”.
    Нечаканым падарункам ад беларускай дэлегацыі сталі саджанцы бэзу з малой радзімы Вітольда Каятанавіча – з Крынак, якія ва ўрачыстай абстаноўцы былі пасаджаны ў сядзібным парку “Чайкі”.
    – Вітольду Каятанавічу падабаўся бэз, – расказвае Іна Ігнатовіч. – Таму мы вырашылі прывезці любімую расліну мастака з яго малой радзімы і пасадзіць на расійскай дачы.
Поделиться: