Четверг, 25 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Раённы семінар-нарада па пытаннях правядзення...
21 мая

Раённы семінар-нарада па пытаннях правядзення корманарыхтоўчага сезона прайшоў на базе СВК “Калгас “Радзіма”

    Удзел у ім прыняў старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА.
    СВК “Калгас “Радзіма” па праву лічыцца школай перадавога вопыту, дзе не толькі ўмела, эфектыўна гаспадараць па ўсіх накірунках сельгасвытворчасці і ў гэтак званых дапаможных галінах, але і не баяцца смела эксперыментаваць. Адзін з яскравых прыкладаў паспяхова праведзенага эксперыменту гаспадаркі – ажыццяўленне і ўкараненне тэхналогіі палоснай сяўбы кармавых культур, што летась дазволіла з аднаго поля сабраць тры ўкосы зялёнай масы.
    Калі ў мінулым годзе такое поле тут займала 111 гектараў, то сёлета плошча яго падвоілася, і пад палосныя пасевы адведзены два полі, на адным з якіх, дзе поўным ходам вялася ўборка рэдзькі алейнай і азімага жыта, і сабраліся ўдзельнікі раённага семінара: кіраўнікі гаспадарак, галоўныя аграномы, інжынеры, эканамісты, ветурачы, заатэхнікі.
    Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка адзначыў, што гэтым семінарам даецца старт правядзенню корманарыхтоўчага сезона бягучага года.
    – Часу на раскачку ў вас няма, – сказаў Мікалай Міхайлавіч удзельнікам семінара. – Ва ўсіх гаспадарках ёсць усё неабходнае, каб вынікова працаваць на кармавых палетках. Таму на месцах усім трэба звярнуць асаблівую ўвагу на дысцыпліну, захаванне тэхналогій і тэхнічных рэгламентаў, без чаго немагчыма паспяхова выканаць пастаўленыя задачы па стварэнні кармавой базы на чарговую зімоўку жывёлы.
    Кіраўнік раёна ў сваім выступленні таксама звярнуў увагу на недахопы мінулагодняга корманарыхтоўчага сезона, назваў вузкія месцы падрыхтаванасці да бягучага і запатрабаваў аператыўна ліквідаваць усе агучаныя ім недапрацоўкі.
    Фінансавая паспяховасць сельгаспрадпрыемства круглы год залежыць ад стану яго малочнай жывёлагадоўлі, паколькі малако з’яўляецца ліквідным таварам, яно кожны дзень прыносіць грошы. Аксіёма вядомая: чым больш надоіш сырадою, тым больш кругленькая сума апынецца на банкаўскім рахунку гаспадаркі. А для гэтага неабходна трывалая кармавая база. Яна і закладваецца акурат у корманарыхтоўчы перыяд.
    Кіраўнік раёна запатрабаваў ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў развярнуцца тварам да выкарыстання прагрэсіўных тэхналогій нарыхтоўкі травяных кармоў: назапашваць сянаж шляхам упакоўкі травяной масы ў палімерную плёнку. Для гэтага неабходна і аб’ядноўваць тэхнічныя магчымасці, дапамагаючы адзін аднаму. Дарэчы, некалькі гадоў таму гэту тэхналогію першымі ў раёне асвоілі менавіта ў СВК “Калгас “Радзіма”. І сёлета тут плануюць нарыхтаваць такім чынам больш за пяць тысяч тон сенажу.
    Яшчэ адно патрабаванне старшыні райвыканкама па тэме прагрэсіўных тэхналогій заключалася ў асваенні ва ўсіх гаспадарках палоснага вырошчвання кармавых культур, на поўніцу сёлета неабходна задзейнічаць і магчымасці вырошчвання прамежкавых раслін, што дазволіць з аднаго поля сабраць па два ўраджаі травяной масы.
    Старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ у дэталях і на канкрэтных прыкладах раскрыў вопыт падрыхтоўкі гаспадаркі да кожнага корманарыхтоўчага перыяду і правядзення яго, які ўжо даўно тут стаў цэльнай, маналітнай сістэмай, што з году ў год удасканальваецца толькі ў нюансах. Адносна выкарыстання тэхналогіі палоснай сяўбы кармавых культур найвопытнейшы кіраўнік перадавога сельгаспрадпрыемства заўважыў, што менавіта яна пры мінімальных затратах дазваляе з вясны да восені, за адзін вегетацыйны перыяд, з аднаго поля сабраць тры ўраджаі багатай на бялок травяной масы.
    – Нашы фінансавыя затраты на вырошчванне трох ураджаяў на эксперыментальным полі ў мінулым годзе, – паведаміў удзельнікам семінара Аляксандр Міхайлавіч, – склалі каля 60 тысяч рублёў. З кожнага гектара  атрымалі па 109 цэнтнераў кармавых адзінак пры кошце 1 цэнтнера іх у 5 рублёў. А кошт таго ж цэнтнера кармавых адзінак кукурузы, што вырошчвалі на сілас, дасягнуў узроўню 10,7 рубля.
    Аляксандр Лапацентаў заклікаў калег змяніць уласныя падыходы да вырошчвання і нарыхтоўкі травяных культур, выкарыстоўваць магчымасці тэхналогіі палоснай сяўбы іх і ў чарговы раз агучыў сваё жаданне аказаць ім дапамогу ў гэтай справе.
    Галоўны аграном СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛЕЙБУЦІН на прыкладзе мінулага года падрабязна расказаў удзельнікам раённага семінара пра ўвесь ланцужок тэхналогіі вырошчвання і ўборкі трох ураджаяў, аб дасягнутых выніках. Напрыклад, ураджайнасць пасеянай палосамі ўвосень 2016 года сурэпіцы і жыта, якую ўбіралі вясной, склала па 270 цэнтнераў з гектара. На гэтым жа полі пры мінімальнай апрацоўцы глебы пасеялі потым авёс з палюшкай. З кожнага гектара    атрымалі па 250 цэнтнераў зялёнай масы. Затым у глебу загарнулі  проса – па 180 цэнтнераў з гектара сабралі трэцяга ўраджаю. Такім чынам, кожны гектар аднаго і таго ж поля сумарна прынёс гаспадарцы каля 700 цэнтнераў зялёнай масы.
    Удзельнікі семінара мелі магчымасць дэтальна пазнаёміцца з арганізацыяй уборкі рэдзькі алейнай і  азімага жыта, пасеяных палосным метадам, падрыхтоўкай поля да чарговага засявання, а таксама і з пакетам дакументаў, прынятых у СВК “Калгас “Радзіма” на перыяд масавага корманарыхтоўчага сезона, які тут пачаўся 14 мая. Там усё дакладна і зразумела прапісана і распісана. Да слова сказаць, ксеракопіі гэтых дакументаў былі перададзены кіраўнікам усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна. Для вывучэння і выкарыстання.
    …Вытворчасць малака з’яўляецца падмуркавай крыніцай фінансавай стабільнасці, эканамічнай устойлівасці кожнага сельскагаспадарчага прадпрыемства. А каб было тое малако, патрэбен травяны фураж: якасны і ў дастатковай колькасці. І з надзейным запасам, як гэта мы бачым у СВК “Калгас “Радзіма”.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00