Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 мая

Чарговы кірмаш вакансій прайшоў у Машчаніцкім сельскім Савеце

    Па дапамогу ўладкавання на працу звярнуўся адзін чалавек.
    Па словах кіруючага справамі сельвыканкама Ксеніі МІНЧУК, у вясенне-летні перыяд цікавасць мясцовых жыхароў да вакансій, якія прапаноўвае сельсавет, значна ўзрастае. Магчымасцей зарабіць грошай становіцца больш. Так, напрыклад, па накіраванне на рабочае месца прыйшоў Алег АРЖАНЫ. Дагэтуль мужчына быў без працы. Яму прапанавалі вакансію, на якую Алег Канстанцінавіч хутка пагадзіўся. Цяпер ён будзе займацца абкосам пустазелля ў населеных пунктах і  атрымліваць за гэта заробленыя грошы.
    – Кірмашы вакансій праводзяцца штомесячна, – адзначае Ксенія Мінчук. – Мы запрашаем на іх незанятых жыхароў, а таксама тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця. Большасць вакансій, якія прапаноўваем, – у ААТ “Новая Друць”. Чалавек можа працаваць жывёлаводам ці падсобным рабочым. Калі для кагосьці не падыходзяць прапанаваныя рабочыя месцы, стараемся знайсці штосьці іншае.
    КАМЕНТАРЫЙ:
    Уладзімір ВЯРШЫЛА, начальнік аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльнай абароны ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:
    – За мінулы год дзякуючы кірмашам вакансій у раёне ўладкаваны на працу 149 чалавек. За першы квартал бягучага года да нас звярнуліся 28 грамадзян у пошуках працы. З іх працаўладкаваны 13. Усяго з пачатку года праведзены 13 кірмашоў вакансій. Работа вядзецца бесперапынна: пастаянна абнаўляюцца спісы вакансій, таксама прапануем людзям пайсці вучыцца, каб атрымаць іншую прафесію, якая будзе запатрабавана. Прычым, прафесійную адукацыю можна атрымаць бясплатна. І гэты важны аспект не застаецца без увагі незанятага насельніцтва раёна. З пачатку года на прафесійную перападрыхтоўку накіраваны 7 чалавек.
Поделиться: