Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

24 мая

Уборку шматгадовых траў распачалі ў ААТ “Новая Друць”

У полі каля вёскі Забалоцце карэспандэнт “Зары над Друццю” заўважыла некалькі адзінак уборачнай тэхнікі: яны ўтвараюць непарыўны ланцужок зладжанага тэхналагічнага працэсу нарыхтоўкі травяных кармоў. На МТЗ 35-22 у счэпе з касілкай Samasz нарыхтоўвае траву вопытны механізатар Сяргей АРЛОЎ.

– Гэты агрэгат зручны тым, што сам зграбае скошаную траву, пасля ёй ужо зоймецца іншая тэхніка, – распавядае механізатар. – За два дні паспяваю ўбраць дзесьці да 200 гектараў.

У тэхналагічным ланцугу падсушаную да неабходнай кандыцыі траву збірае прэс-падборшчык Krone і згортвае ў палімерную плёнку. Такая ўпакоўка дазваляе захоўваць кармы тэрмінам да двух гадоў. Па гэтай тэхналогіі ў ААТ “Новая Друць” у бягучым годзе плануюць нарыхтаваць 2660 тон травяных кармоў.

На трактары “Палессе КВК-800” працуе механізатар Сяргей СТРАЛЬЦОЎ. Ён падбірае свежаскошаную траву і здрабняе яе. Затым грузавікі адвозяць травяную масу на фермы гаспадаркі, каб жывёла пачаставалася сакавітымі кармамі. На адным з МАЗаў, занятых на ўборцы зялёных кармоў, працуе вадзіцель Леанід ІГНАТОВІЧ. Сельскай гаспадарцы мужчына аддаў 38 гадоў свайго жыцця.

– Падоўжаны працоўны дзень для мяне не складаны. Калі ведаеш, што і як трэба рабіць, усё даецца лягчэй, але гэта прыходзіць з вопытам, – кажа Леанід Дзмітрыевіч.

Гэтыя працавітыя людзі робяць вялікую справу для жывёлагадоўчай галіны. Усяго ў сельгаспрадпрыемстве плануюць нарыхтаваць на зіму 3250 тон сена, 32550 сенажу і 53750 сіласу. Акрамя таго, у рацыён жывёлы дададуць 62000 тон свежых травяных кармоў.

Поделиться: