Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

24 мая

Сімвалы Купалля выберуць у Александрыі

Конкурс на лепшы купальскі карнавальны і роставы касцюм правядуць на свяце “Купалле” ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 7 ліпеня.

Праводзіцца ён у трох намінацыях: “Лепшы мужчынскі, жаночы і роставы купальскія касцюмы”. Для ўдзелу ў адборачным этапе да 20 чэрвеня неабходна накіраваць на электронны адрас mogomc@tut.by:

– заяўку з абавязковым указаннем інтэрнэт-адрасу старонкі, на якой можна будзе прагледзець відэа творчай прэзентацыі купальскага касцюма альбо інтэрнэт-спасылку, па якой відэазапіс можна захаваць для далейшага прагляду. Працягласць роліка не павінна перавышаць 3 хвіліны;

– фота купальскага касцюма ў фармаце jpеg.

Удзельнікі, якія будуць прадстаўляць на конкурсе купальскі роставы касцюм, накіроўваюць арганізатарам конкурсу толькі фота.

Другі этап конкурсу адбудзецца падчас свята на “малой” сцэнічнай пляцоўцы. Ён уключае ў сябе дэфіле-дэманстрацыю і творчую прэзентацыю купальскіх касцюмаў.

Журы вызначае пераможцаў у кожнай намінацыі, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Падрабязней з Палажэннем конкурсу і заяўкай на ўдзел можна азнаёміцца на сайце газеты http://www.zara.by.

Поделиться: