Пятница, 19 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
30 мая

Бацькаўшчына надае сіл

На Бялыніцкай зямлі нарадзілася нямала паспяховых і знакамітых людзей.  Сярод іх – майстар спорту, двухкратны пераможца Кулдыгскага паўмарафона Сцяпан РАГАЎЦОЎ.
Асаблівасцю спартыўнага спаборніцтва ў латвійскай Кулдызе з’яўляецца тое, што яно праходзіць па бруку, а траса мае шмат паваротаў па старадаўніх вуліцах горада, што робіць бег цяжэйшым. Але Сцяпан звыклы да выпрабаванняў. Бо з дзяцінства бацька Валерый Сцяпанавіч прывучаў яго да думкі, што неабходна быць фізічна падрыхтаваным, і працаваць над сабой трэба кожны дзень. Будучы спартсмен нарадзіўся ў вёсцы Антонава Буда, што ў Лебядзянкаўскім сельсавеце. Ніякіх секцый, дзе можна было б займацца спортам, там не было. Таму Сцяпан Рагаўцоў трэніраваўся сам: бегаў навыперадкі з любімым сабакам па мянушцы Амур. Падчас вучобы ў школе на раённых, а потым і абласных спаборніцтвах па кросе паказаў вельмі добрыя вынікі і трапіў на рэспубліканскі этап. Там яго заўважыў трэнер, і ўжо адзінаццаты клас Сцяпан заканчваў у Магілёўскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерва. Потым Сцяпан Рагаўцоў скончыў МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці “фізічная культура”. Зараз атлет трэніруецца ў Гродненскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерва і выступае за дзве вобласці – Магілёўскую і Гродненскую.
Наконт сакрэту поспехаў у спорце Сцяпан Валер’евіч кажа:
– Рэзультат дасягаецца доўгімі гадамі ўпартых трэніровак. Для гэтага патрэбна вытрымка. Але важныя яшчэ і фізічныя дадзеныя, якімі надзяляе чалавека прырода.
Зараз за плячыма спартсмена чэмпіянат Еўропы ў Літве, марафоны ў Сербіі і Аўстрыі, Алімпійскія гульні ў Лондане і Рыа-дэ-Жанэйра. Сцяпан Рагаўцоў – удзельнік Міжнароднага марафона “Сяброўства” паміж Гродна і Друскінінкай, які з’яўляецца другім у свеце трансгранічным марафонам. Ён выйграваў гэту дыстанцыю ў 2013, 2014 і 2015 гадах.
– Заўсёды запамінаюцца толькі самыя лепшыя моманты спаборніцтваў, – дзеліцца назіраннем спартсмен. – На чэмпіянаце Еўропы ў 2005 годзе заняў другое месца сярод юніёраў – гэта асаблівыя, незабыўныя эмоцыі, калі падымаешся на спартыўны п’едэстал.
Нягледзячы на перамены, якія непазбежна чакаюць чалавека за кожным паваротам жыцця, Сцяпан Валер’евіч ніколі не забываўся на сваю малую радзіму, вёску, дзе прайшло яго дзяцінства. Часта, наколькі атрымліваецца, завітвае ў госці да бацькоў.
– Калі прыязджаю, стараюся бегаць па тых мясцінах, дзе трэніраваўся ў юнацтве, – распавядае Сцяпан Рагаўцоў. – Гэта надае сіл, энергіі, узнімае бадзёрасць духу. Адчуванне, з якім заўсёды вяртаюся на малую радзіму, – гэта цеплыня і спакой.
Нават сваіх бацькоў спартсмен прасіў не перарабляць усё кардынальна ў доме падчас рамонту. Бо сувязь з родным домам, дзяцінствам, бацькаўшчынай праходзіць чырвонай ніткай праз усё яго жыццё.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00