Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 июня

Раённае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, прайшло ў парку Ліпавы гай

Больш за сотню маленькіх бялынічан і жыхароў раёна сабраліся, каб разам павесяліцца і правесці вольны час.

Адкрыла свята метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна ЦІКУНОВА, якая павіншавала дзяцей з іх святам, пажадала прыемнага правядзення часу, добрага адпачынку і незабыўных летніх канікул.
Работнікі МЦ “Ветразь” падрыхтавалі для рабят забаўляльную праграму, якая зрабіла той дзень незабыўным. Хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі творчыя і гумарыстычныя нумары, танцавалі, спявалі, вадзілі карагод, гулялі ў паравозік разам з выступоўцамі, а таксама дапамаглі героям сцэнкі прыгатаваць ледзянцы, якія потым усе разам з’елі.
Пагуляць у бяспройгрышную латарэю і набыць сувеніры можна было каля століка раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. А работнікі раённай дзіцячай бібліятэкі арганізавалі для дзетак кніжную выставу і падрыхтавалі віктарыну.
Шмат станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою атрымалі віноўнікі ўрачыстасці ад праграмы райаддзела па надзвычайных сіту­ацыях. Каб кожны жадаючы мог адчуць на сабе як гэта знайсці ў палаючым памяшканні людзей, дзецям прапаноўвалі завязаць вочы і “выратаваць” цацкі, што былі размешчаны на траве. Хто больш сабраў – той і выйграў.
У той дзень супрацоўнікі РАНС вырашылі зрабіць дзецям сапраўднае свята, таму дазволілі ім пасядзець у пажарнай машыне, прадэманстравалі, як тушаць пажар, і нават пакаталі на выратавальнай лодцы па басейне, што ў парку.
– Крута! – дзеляцца ўражаннямі ад паездкі па вадзе вучні Эсьмонскага ВПК ДС СШ Ціхан КАВАЧОЎ і Арсеній КУДРАВЕЦ. – Мы ніколі раней не каталіся, таму нам вельмі спадабалася.
­
Поделиться: