Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

8 июня

Тэхналогія корманарыхтоўкі дакладна выконваецца ў СВК “Калгас “Радзіма”

Калі касьба траў праводзіцца ў аптымальныя тэрміны, пажыўныя рэчывы ў нарыхтаванай масе добра захоўваюцца.

План першага ўкосу кармавых траў у гаспадарцы складае 1090 га. Усяго на зімоўку неабходна нарыхтаваць 2680 тон сена, 26750 тон сенажу і 44100 тон сіласу.
Тэхніку тут выкарыстоўваюць з максімальнай аддачай. Сёлета набылі новую касілку Krone. На ёй убірае люцэрну вопытны механізатар Аляксандр КУЗЬМЯНКОЎ.
– Такая ж самая касілка ўжо ёсць у арсенале гаспадаркі, зараз набылі другую, – кажа Аляксандр Мікалаевіч. – На ёй вельмі зручна працаваць: скошаную траву яна сама зграбае.
Здрабненнем і падборам зялёнай масы на “Ягуары” займаецца перадавік гаспадаркі Мікалай ДАРЭЧКІН. Здробне­ную масу на МТЗ 12-21 адвозіць Міхаіл КАЖАМЯКІН.
На гэтым жа полі каля вёскі Саглассе ў дзень прыезду журналіста працавалі два рулонныя прэсы-падборшчыкі з абмотчыкамі, на якіх шчыруюць механізатары Юрый САРОКІН і Уладзімір КАЗАКОЎ.
Працоўны настрой работнікаў сельгаставарыства – баявы. А гэта значны складнік у паспяховай нарыхтоўцы кармоў.
Поделиться: