Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 июня

У Бялынічах прайшоў традыцыйны Дзень грамадзянскай абароны

У гарадскім парку Ліпавы гай сабраліся больш за два дзясяткі каманд грамадзянскай абароны арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і гаспадарак раёна, каб прадэманстраваць сваю падрыхтаванасць пры ўзнікненні той ці іншай надзвычайнай сітуацыі і гатоўнасць яе прафесійна і аператыўна ліквідаваць.
Распачалося штогадовае маштабнае мерапрыемства з традыцыйнага агульнага пастраення каманд. Затым супрацоўнікі РАНС прадэманстравалі свой прафесіяналізм, тэхнічныя і тэхналагічныя магчымасці на тушэнні пажару.
З прывітальным словам да дружын звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ.
Распачаліся спаборніцтвы конкурсам урачыстага прахаджэння ўсіх дружын строем і з песняй. Потым каманды падзяліліся, і кожная з груп прыступіла да выканання сваіх спецыялізаваных заданняў. Напрыклад, добраахвотныя пажарныя дружыны змагаліся за права называцца лепшымі на гарадскім стадыёне: яны сапернічалі ў пажарнай эстафеце, перацягванні каната. У праграме спаборніцтва санітарных дружын былі конкурсы насценных газет і мастацкай самадзейнасці, па аказанн­і першай медыцынскай дапамогі параненаму, эвакуацыі пацярпелых з зоны радыяцыйнага паражэння, а таксама і адказы на тэарэтычныя заданні.
авяршыўся Дзень грамадзянскай абароны ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў.
У спаборніцтве паміж санітарнымі дружынамі па агульнай суме набраных балаў першае месца заняла дружына ПМК № 241, другое – райспажыўтаварыства, трэцяе – аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
У саперніцтве паміж добраахвотнымі пажарнымі дружынамі роўных не было камандзе СВК “Калгас “Радзіма”, а другое і трэцяе месцы дасталіся выратавальнікам ПМК № 241 і лясгаса.
Лепшай санітарнай дружынніцай стала работніца ААТ “Бытпаслугі г. Бялынічы” Алена КАМЛЁВА, а лепшым выратавальнікам – прадстаўнік ААТ “ПМК № 82 Вадбуд” Алег КАШКОЎ.
Пераможцы вучэння па грамадзянскай абароне ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі.
Несумненна, правядзенне Дня грамадзянскай абароны садзейнічае павышэнню гатоўнасці органаў кіравання, як і саміх грамадзянскіх фарміраванняў, да кваліфікаванай абароны насельніцтва, аб’ектаў і тэрыторый раёна падчас экстрэмальных сітуацый.
­
Поделиться: