Четверг, 25 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Свята юнацтва і прыгажосці
15 июня

Свята юнацтва і прыгажосці

Прыгожыя сукенкі дзяўчат, элегантныя касцюмы хлопцаў… 134 выпускнікі ўстаноў адукацыі раёна атрымалі ў суботу “білет у дарослае жыццё”. Дванаццаць з іх удастоены вышэйшай      школьнай узнагароды – залатых і сярэбранага медалёў.

Бацькі, браты, сёстры, бабулі, дзядулі, сябры і проста знаёмыя сабраліся ў той вечар, каб раздзяліць з выпускнікамі шчаслівае імгненне. Урачыста і смела прайшлі адзінаццацікласнікі з дырэктарамі школ, класнымі кіраўнікамі і першымі настаўнікамі па галоўнай вуліцы горада.
Усхваляваныя і ўстрывожаныя, увайшлі яны ў залу РЦК. У той дзень дзяўчаты і хлопцы развітваліся з дзяцінствам. Цяпер усе праблемы і складанасці ім прыйдзецца вырашаць самастойна. На працягу адзінаццаці гадоў бацькі і настаўнікі разам вучылі іх не толькі граматыцы і матэматыцы, але і простым правілам, якія дапамогуць ім устойліва трымацца на караблі жыцця.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК падняўся на сцэну, каб павіншаваць віноўнікаў урачыстасці.
– З гэтага моманту вы ўступаеце ў цікавае, але зусім няпростае дарослае жыццё, – звярнуўся Андрэй Аляксандравіч да выпускнікоў. – Менавіта з сённяшняга дня вы будзеце самастойна прымаць рашэнні, адказваць за свае дзеянні. І першае з такіх рашэнняў, якое неўзабаве вам трэба будзе прыняць, – выбраць, кім вы будзеце ў гэтым дарослым жыцці, якую прафесію выбераце, у якім накірунку пойдзеце. Шчыра спадзяюся, што гэта рашэнне вы будзеце прымаць самастойна, бо ніхто не пражыве ваша жыццё за вас. Разам з вамі ў гэты святочны дзень віншую вашых бацькоў і настаўнікаў. Усе адзінаццаць гадоў яны ішлі побач з вамі. Радаваліся вашым поспехам, сумавалі, калі нешта ў вас не атрымлівалася. Таму будзе правільна знайсці за сённяшні вечар хвілінку, падысці да бацькоў і настаўнікаў, каб сказаць  шчырыя словы падзякі за тое, што яны зрабілі для вас.
Андрэй Ганчук уручыў атэстаты асобага ўзору і залатыя медалі лепшым выпускнікам – Ілью МАНЬКО, Яўгеніі БОНІЧ, Юліі ІГНАТОВІЧ, Ганне НІЗАЎЦОВАЙ, Юліі ШАБУСАВАЙ, Алесі ШАХАЛЕНКА (СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага), Віялеце ЮРКУ, Вікторыі ІГНАТОВІЧ, Марыне МАРКЕВІЧ, Арцёму АСІПЁНКУ (СШ № 2), Дар’і ВУС (Эсьмонскі ВПК ДС СШ) і сярэбраны медаль – Мікалаю САВЕЛЬЕВУ (Машчаніцкая СШ).
Бацькам медалістаў Андрэй Ганчук уручыў падзякі райвыканкама за добрае выхаванне і вялікі ўклад у поспехі дзяцей. Дзякуючы сямейнай падтрымцы выпускнікі дасягнулі такіх вынікаў, навучыліся працавітасці, добразычлівым адносінам да людзей.
Далей на сцэну РЦК па чарзе падняліся ўсе дырэктары школ раёна разам са сваімі выпускнікамі, каб павіншаваць і ўручыць ім атэстаты.
Кожны выпускны клас падрыхтаваў для гасцей незвычайныя музычныя і творчыя нумары. Павіншаваць іх прыйшлі і першакласнікі. Упэўнена прайшлі яны да мікрафонаў, каб пажадаць выпускнікам усяго самага добрага і светлага ў іх жыцці. З бурнымі авацыямі сустракалі іх  адзінаццацікласнікі. 11 гадоў таму такімі ж маленькімі і нясмелымі прывялі іх бацькі да першых настаўнікаў, якія ў той вечар успаміналі 1 верасня 2007 года.
– Са спалоханымі вачыма і пытаннем: “Дзе мая маці?”, – глядзелі на мяне мае першаклашкі, –    успамінае настаўнік пачатковых класаў СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага Людміла ЯКУБАВА. – Хлопчыкі былі ў новых касцюмах, дзяўчынкі з вялікімі белымі бантамі… Такімі я іх і запомніла.
– Вось і спыніўся ваш школьны гадзіннік, – звярнулася да выпускнікоў класны кіраўнік 11 “А” класа СШ № 2 Людміла КАЗЛОЎСКАЯ. – Помніце, што школа і бацькі далі вам крылы для палёту, а напрамак кожны з вас выберыць сам. Веды і вопыт, набытыя вамі, спатрэбяцца не толькі вам, але і нашай краіне. У добры шлях!
З духоўным наказам да выпускнікоў звярнуўся і настаяцель храма ў гонар Бялыніцкай іконы Божай Маці айцец Сергій.
– Доўгая дарога даўжынёю ў адзінаццаць класаў у вас за плячыма, – пачаў ён свой зварот. – Не забывайце сваіх настаўнікаў, бацькоў, таму што ўсё добрае, што яны ведалі, імкнуліся ўкласці ў вас. Хачу, каб кожны з вас, пакінуўшы сцены школы, адкрыў для сябе правільныя дзверы. Каб вы былі добрымі, спагадлівымі людзьмі.
Айцец Сергій запрасіў на сцэну Кірыла ДЗЯМ’ЯНКУ, Ксенію ЦАПІК і іх бацькоў,  каб падзякаваць за добрае праваслаўнае выхаванне.
Падзячныя лісты аддзела па адукацыі райвыканкама за актыўны ўдзел у алімпіядным руху ўручыла выпускнікам начальнік яго Жанна ЗВЯГІНА. За ўдзел у спартыўным жыцці раёна чацвёра выпускнікоў   атрымалі падзячныя лісты з рук заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь, трохкратнага прызёра чэмпіянатаў свету ў спартыўнай хадзьбе,         удзельніцы трох Алімпіяд Валянціны ЦЫБУЛЬСКАЙ. За актыўны ўдзел у валанцёрскім руху, праяве гуманізму і міласэрнасці граматамі РА Чырвонага Крыжа ўзнагародзіла выпускнікоў старшыня райарганізацыі Марта ШАРАПАВА.
Намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл СКУСАЎ уручыў каштоўныя падарункі ад кааператыва дзесяці выпускнікам Вішоўскай СШ.
Напрыканцы ўрачыстай часткі выпускнога вечара ад імя выпускнікоў выступіў Яўген ЦЫБУЛЬСКІ, які падзякаваў райвыканкаму, аддзелу па адукацыі райвыканкама, адміністрацыям школ, класным кіраўнікам і бацькам за тое, што ўсе школьныя гады яны былі побач і падтрымлівалі іх ва ўсіх пачынаннях. Пасля гэтага яны ўсе разам зачыталі клятву, падчас якой абяцалі не забыць родную школу і праслаўляць раён далёка за яго межамі.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00