Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

25 июня

Гонар за родны горад

Другі год запар па выніках штогадовага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Магілёўскай вобласці наш горад стаў пераможцам сярод населеных пунктаў другой катэгорыі.
Узнагарода гэта заслужаная: крочыш па родным горадзе і любуешся яго прыгажосцю і чысцінёй. Штогод на вуліцах Бялынічаў з’яўляюцца новыя архітэктурныя формы, якія дадаюць разыначку і прыцягваюць погляд.
За такі вынік, як і ў мінулым годзе, прадугледжана грашовая прэмія ў памеры 3000 б.в. Летась гэтыя грошы былі накіраваны на добраўпарадка­ванне. У гэтым напрамку многае было зроблена і працягвае рабіцца па сённяшні дзень.
Арганізацыі горада імкнуцца не толькі навесці парадак на прылеглых тэрыторыях, але і ўпрыгожыць іх чымсьці асаблівым, непаўторным, адрозным ад іншых.
Станоўчыя эмоцыі жыхароў горада выклікалі шыльды з выявай герба Бялынічаў, якія не так даўно з’явіліся на вуліцах Савецкая, Калініна і Мічурына.
Дзякуючы ПМК № 241 і БУКП “Жылкамгас” у горадзе з’яўляюцца новыя прыгожыя мікрараёны, робіцца капітальны рамонт раней пабудаваных шматпавярховак.
­Не застаюцца ў баку і жыхары. Многія падтрымліваюць на сваіх сядзібах чысціню, упрыгожваюць іх рознакаляровымі кветкамі, хтосьці – статуэткамі.
І гэта правільна. Бо толькі агульнымі сіламі мы можам падтрымаць атрыманы статус, разам працягваць працу па добраўпарадкаванні роднай Бялыніччыны.
Дарэчы, Ганаровай граматай аблвыканкама з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 1000 б.в. узнагароджаны аграгарадок Вішоў як пераможца сярод населеных пунктаў 4 катэгорыі.
Поделиться: