Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 июля

“Дрэва жыцця” Кацярыны Кудравец

У Мінску ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” БДУ культуры імастацтваў прайшла выстава твораў дасягненняў навучэнцаўдзіцячых школ мастацтваў у рамках Міжнароднага тыднямастацкай адукацыі ЮНЕСКА. На ёй экспанавалася і работа 11-гадовай бялынічанкі Кацярыны КУДРАВЕЦ.
Дзяўчынка ўжо чатыры гады займаецца ў раённай ДШМ на аддзяленні “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Пад кіраўніцтвам Ліліі СТАНЧЫК яна стварае розныя фігуркі, карціны і цэлыя кампазіцыі з салёнага цеста. Яшчэ адна настаўніца, Галіна КОРШУНАВА, займаецца з Кацяй жывапісам.
На выставу юная мастачка прадаставіла сваю карціну ў тэхніцы цестапластыкі “Дрэва жыцця”, прымеркаваную да Года малой радзімы.
Як адзначаюць педагогі, па характары Кацярына Кудравец вельмі творчая: у яе заўсёды шмат крэатыўных ідэй, а творы выдзяляюцца нестандартным падыходам і асаблівым стылем. Дзяўчынка таксама піша вершы.
Гэта выстава накіравана на папулярызацыю дзіцячай і юнацкай творчасці і была арганізавана пры садзейнічанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі і Міністэрства культуры Беларусі. Усяго для ўдзелу ў ёй паступіла каля тысячы заявак з розных куткоў краіны, для экспанавання выбраны 300 жывапісных, графічных і дэкаратыўна-прыкладных работ. Іх аўтарам уручаны граматы.
Поделиться: