Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 июля

У СВК “Калгас “Радзіма” адкрыта Алея славы гаспадаркі

­Падчас святкавання Дня Незалежнасці ў СВК “Калгас “Радзіма” была ўрачыста адкрыта Алея славы гаспадаркі. 

Удзел у гэтым святочным мерапрыемстве прынялі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь ЛАЎРАНКОЎ, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый ХАРЫТОНЧЫК, першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег ЧЫКІДА, старшыні райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ і райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, кіраўнік СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, работнікі і ветэраны працы сельгаспрадпрыемства, жыхары аграгарадка Вішоў і навакольных паселішчаў, шматлікія госці. 

­

Алея славы ўяўляе сабой прамакутны пляц з трыма арачнымі ўваходамі, у цэнтры якога ўстаноўлены помнік. Па цэнтры кампазіцыі размешчаны стэнды з партрэтамі тых, хто ўдастоіўся гонару быць прадстаўлены на Алеі славы. Сярод іх заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, механізатар Мікалай ДАРЭЧКІН, былыя даяркі Галіна ПРАМУЗА і Клаўдзія КЛІМЯНКОВА, галоўны аграном Валянціна БАРАНОЎСКАЯ, брыгадзір Іван ГРЫШАНАЎ, старшыня калгаса імя Леніна, які ў 2005 годзе быў аб’яднаны з СВК “Калгас “Радзіма”, Уладзімір Скрыцкі, трактарысты Міхаіл КАНЦАВЫ, Мікалай ЗАВАДСКІ і іншыя. Усе гэтыя людзі вядомыя сваёй руплівай працай, заслугамі, адзначаныя высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Варта адзначыць, што на Алеі славы прадстаўлены заслужаныя работнікі і ветэраны працы не толькі СВК “Калгас “Радзіма”, але і далучаных да сельгаспрадпрыемства калгасаў Імя Леніна, імя Фрунзе. 
Адкрываючы ўрачыстасць, Аляксандр Лапацентаў зрабіў сваеасаблівы агляд развіцця мясцовайсацыяльнай сферы. За ўласныя сродкі гаспадаркі і сіламі калгаснай будаўнічай брыгады ў свой час былі пабудаваны Дом культуры, Петрапаўлаўская царква, амфітэатр, музей гісторыі СВК “Калгас “Радзіма” і цяпер – Алея славы, якая з’яўляецца пакуль што адзінай у сельгаспрадпрыемствах Беларусі.  
­
­
Аляксандр Міхайлавіч адзначыў, што ўсе гэтыя аб’екты запатрабаваныя насельніцтвам, з’яўляюцца своеасаблівымі духоўнымі і архітэктурнымі дамінантамі, яны садзейнічаюць павелічэнню вытворчых і фінансавых паказчыкаў сельгаспрадпрыемства, павышэнню ўзроўня жыцця яго работнікаў і мясцовага насельніцтва. 
У сваім звароце да прысутных Генадзь Лаўранкоў адзначыў, што Алея славы сельгаспрадпрыемства – вялікая значная і значымая справа, у тым ліку і для патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, гордасці за сваю малую радзіму і яе лепшых працаўнікоў. Гэта ініцыятыва абавязкова знойдзе сваіх паслядоўнікаў у іншых сельгаспрадпрыемствах Магілёўшчыны і краіны.  
Старшыня савета ветэранаў СВК “Калгас “Радзіма” Мікалай СІЛІВОНЧЫК выказаў сардэчную падзяку Аляксандру Лапацентаву за бацькоўскі клопат аб ветэранах працы, захаванне памяці аб тых, хто ў свой час рупліва працаваў на роднай зямлі, мясцовых фермах.  
Ад імя моладзі сельгаспрадпрыемства Таццяна ПАНЦЯЛЕЕВА выказала падзяку старшыні СВК “Калгас “Радзіма” і старэйшаму пакаленню работнікаў. 
-Дзякуй вам за выдатны прыклад нам як трэба працаваць, – сказала яна. 
Пасля ўрачыстага мітынгу ўсе прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з Алеяй славы, паглядзець канцэрт мастацкай самадзейнасці. ­

 

­ Поделиться: