Четверг, 25 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Зямное і нябеснае з’ядналіся на Вішоўскай...
18 июля

Зямное і нябеснае з’ядналіся на Вішоўскай зямлі

­Дзень 12 ліпеня, калі праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць памяць апосталаў Хрыстовых Пятра і Паўла, для жыхароў аграгарадка Вішоў і навакольных вёсак стаў асаблівым. У адзінаццаты раз тут адбылося свята, якое ўвабрала ў сябе духоўнае і зямное, аб’яднала высокае мастацтва і шчырую працу, крок за крокам умацоўвае сувязь пакаленняў.
З раніцы ў царкве ў гонар апосталаў Пятра і Паўла, пабудаванай па ініцыятыве кіраўніцтва СВК “Калгас “Радзіма”, адбылося ўрачыстае, юбілейнае, набажэнства з удзелам архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія. Падчас службы праваслаўныя духоўнікі правялі абрад асвячэння вады, якую пасля маглі набраць для сябе ўсе жадаючыя.


Затым святкаванне перамясцілася на пляцоўку летняга амфітэатра. Напачатку з уступным словам выступіў старшыня праўлення СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. Ён шчыра падзякаваў за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў усім членам сельгаскааператыва, адзначыў, што працоўныя поспехі, якіх удалося дасягнуць сумеснымі намаганнямі, высока ацаніў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр ЛУКАШЭНКА падчас нядаўняга наведання сельгаспрадпрыемства.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Міхайлавіч выказаў ветэранам працы СВК “Калгас “Радзіма” і далучаных да яго гаспадарак.
Цёпла павіншавалі ўсіх прысутных з духоўным і грамадскім святамі намеснік губернатара Андрэй КУНЦЭВІЧ і старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафр­оній, настаяцель Петрапаўлаўскай царквы айцец Павел.

Сёлетняе мерапрыемства было прымеркавана да  10-годдзя з дня адкрыцця праваслаўнай царквы ў аграгарадку Вішоў і Году малой радзімы. Адметна, што ў Вішове застаецца моладзь, якая паспяхова працуе ў СВК “Калгас “Радзіма”, працягвае традыцыі мінулых пакаленняў, стварае шчаслівую будучыню ў гэтым маленькім куточку роднай зямлі. На сцэну запрасілі лепшых з лепшых маладых працаўнікоў: Уладзіміра і Кацярыну ПОВАД, Сяргея ВАНЦЭВІЧА, Таццяну ПІМЕНАВУ, Дзмітрыя ЖУРЫКАВА і Сяргея КАЗАКОВА. Самыя юныя ўдзельнікі святочнага канцэрта ўручылі ім кветкі і прачыталі вершы.
Яшчэ адным акцэнтам свята з’яўляецца адраджэнне народных традыцый. Загадчыца музея гаспадаркі Наталля ПІКАС аднаўляе выпяканне дамашняга хлеба па рэцэптах, якія захаваліся на Вішоўшчыне. Гэтым хлебам, выпечаным Наталляй Уладзіміраўнай з мукі, вырашчанай на палях сельгаскааператыва, маглі пачаставацца ўсе госці свята.
­
Гучнымі апладысментамі сустракалі ўдзельнікі мерапрыемства парад дзіцячых вазкоў. Больш за 10 маладых матуль з упрыгожанымі кветкамі і паветранымі шарыкамі вазкамі і вясёлымі малымі ў іх калонай прайшлі вакол летняга амфітэатра. Усяго ж у сельгаспрадпрыемстве налічваецца 50 жанчын, якія на дадзены момант знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку. А гэта значыць, падрастае будучыня аграгарадка.
Ад імя ўсіх дзяцей аграгарадка выступіла прадстаўніца мнагадзетнай сям’і Варвара КАЛАКУСТАВА, якая падзякавала Аляксандру Лапацентаву і праўленню СВК “Калгас “Радзіма” за клопат і ўвагу да юнага пакалення.
Артысты Вішоўскага СЦК і ВЧ і раённага Цэнтра культуры парадавалі працаўнікоў сельгаспрадпрыемства прыгожымі творчымі нумарамі, а фінальным этапам урачыстасцяў стаў традыцыйны феерверк і выступленне вакальнай групы “Чысты голас”.

 

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00