Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 августа

Першых «тысячнікаў» вітаюць у Вішове

­­Першыя «тысячнікі» СВК «Калгас «Радзіма» і Бялыніччыны (справа налева) Валянцін Якушаў, Мікалай Дарэчкін, Віктар ВАСІЛЬЕЎ, Юрый ЗАЙЦАЎ, Ігар ШЧ­ОЛУХАЎ, Васіль ЛЯНЬКОЎ, Аляксандр МІТКЕВІЧ і Уладзімір СТАРАВОЙТАЎ.

Чатыры экіп­ажы камбайнаў «Нью Холланд»  СВК« Калгас «Радзіма» першымі ў раёне запісалі на свае асабістыя рахункі па тысячы тон намалочанага збожжа. Др­ужныя тандэмы, якія склаліся шмат сезонаў таму назад, пачуццё локця і сяброўская ўзаемападтрымка, – вось галоўныя складнікі іх працоўных дасягненняў.
Заслужаны работнік сельскай ­гаспадаркі Беларусі Мікала­й ДАРЭЧКІН і яго памочнік Валянцін ЯКУШАЎ у чацвер намалацілі 1015,9  тоны зерня і сталі першымі ў раёне і трэцімі ў вобласці, хто­ перасягнуў тысячны рубеж з пачатку жніва 2018 года.
­­
­­
Гэты рубеж па намалоце зерня пераадол­елі яшчэ тры экіпажы СВК «Калгас «Радзіма».
­­ Поделиться: