Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 августа

Старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ: “Дзякуй, хлопцы, за працу!..”

Хлеб – самае важнае, што ёсць у кожнай сям’і. І кожны дзень. Няма хлеба, няма і жыцця. Недарэмна ж, мусіць, нашы працавітыя продкі даўным-даўно сказалі: “Будзе хлеб, спяём і песню”.
Жніво 2018 года набліжаецца да свайго лагічнага завяршэння. У гаспадарках пачынаюць ацэньваць вагу хлебнага каравая, а значыць, і ставяць адзнаку сваёй гаспадарлівасці, бо ў авгульным намалоце зерневых культур, як у той кропельцы расы, выразна адлюстроўваецца праца ўсіх хлебаробаў гаспадаркі і адпаведных спецыялістаў.
У гутарцы з аўтарам гэтага матэрыяла старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Лапацентаў сказаў, што кожны ўборачны сезон (а ён кіруе гаспадаркай вось ужо 38 год) унікальны сам па сабе і рэдка калі паддаецца аналогіі. Тут нібыта сама прырода штогод экзаменуе селяніна, выпрабоўваючы яго на кемлівасць, гаспадарчы гарт, здольнасць працаваць у камандзе.


У апошні тыдзень маршрут рэдакцыйнай “Лады” пракладваўся фактычна ў адным кірунку: горад Бялынічы – аграгарадок Вішоў (а далей – на збожжавыя палеткі сельгаспрадпрыемства). Менавіта там, у СВК “Калгас “Радзіма”, працуюць героі нашых рэпартажаў са жніва бягучага года: першыя ў раёне “тысячнікі” і “двухтысячнікі”. ­
Камбайнеры-“двухтысячнікі”:
Мікалай ДАРЭЧКІН (Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі), Валянцін ЯКУШАЎ; Юрый ЗАЙЦАЎ, Віктар ВАСІЛЬЕЎ.
Камбайнеры-“тысячнікі”:
Яўген ШАЛКОЎСКІ, Аляксандр ДЗ’ЯЧЭНКА; Аляксандр КУРАНЦОЎ, Сяргей ПАЛУЯНОВІЧ; Віктар і Арцём ДЗЯМІДАВЫ (сямейны экіпаж); Іван АЎТУШЭНКА і Мікалай ЛЯНЕЎСКІ (маладзёжны экіпаж).
Вадзіцелі-“тысячнікі”:
Сяргей РАШЧУКОЎ і Канстанцін ПАРАШКОЎ (вадзіцелі ААТ “ПМК № 82 “Вадбуд”, якія дапамагаюць хлебаробам СВК “Калгас “Радзіма”) , Дзяніс КУДЗІН.
Па ўмовах спаборніцтва, на ўборцы вырашчанага ў бягучым годзе ўраджаю хлеба праўленне СВК “Калгас “Радзіма” матэрыяльна і маральна заахвочвае і тых перавозчыкаў збожжа (штодзённа ў поле выпраўляецца на адвозку збожжа ад 12 камбайнаў да 25 адзінак тэхнікі), якія перавезлі па 750 тон яго. У спіс пераможцаў спаборніцтва патрапілі Міхаіл КАЖАМЯКІН, Ілья ДАРЭЧКІН.
­


P.S.
Калі некаму думаецца, што жніво з’яўляецца клопатам толькі гаспадарак, іх хлебаробаў, то гэта зусім не так. Цягам апошняга тыдня ў рэдакцыю патэлефанавала больш за 40 чалавек. Яны цікавіліся ўраджайнасцю збожжавых культур на палетках СВК “Калгас “Радзіма”.
Адказваем: па словах Аляксандра Лапацентава (кіраўніка сельгасапрадпрыемства), на момант падпісання ў друк гэтага нумара газеты “Зара над Друццю” сярэдняя ўраджайнасць збожжавых складала больш за 40 цэнтнераў з гектара.
Міхась КАРПЕЧАНКА.

­
Поделиться: