Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 августа

Заахвочаны прафсаюзамі

Больш за 4,2 тысячы рублёў прафсаюзы Магілёўшчыны выдзелілі сёлета на заахвочванне лепшых удзельнікаў жніва.

Прафсаюзныя прэміі, падзячныя лісты і граматы атрымаюць каля 130 чалавек з ліку экіпажаў камбайнаў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, якія дасягнуць найлепшых паказчыкаў у ходзе ўборкі новага ўраджаю хлеба.
У панядзелак старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК і прадстаўнік Магілёўскага абласнога прафсаюзнага аб’яднання Алег КАМІНСКІ ўручылі прафсаюзныя ўзнагароды адным з лепшых хлебаробаў нашага раёна: звяну аператараў КЗСК-30 СВК “Калгас “Радзіма” ў складзе Дзмітрыя ГЕРЧУКА, Сяргея ПРАКОПЧЫКАВА, Алега МУШКЕТАВА, Васіля ДЗЕВІЧЫНСКАГА (з пачатку жніва падпрацавалі 5486 тон збожжа новага ўраджаю), Ігару ШЧОЛУХАВУ і Васілю ЛЯНЬКОВУ – экіпажу камбайна “Нью Холланд” (СВК “Калгас “Радзіма”, намалацілі больш за тысячу тон зерня), вадзіцелю ААТ “Бялынічы” Ілью ПРАТАСЕВІЧУ, які на аўтамабілі МАЗ 555 перавёз больш за 1 тысячу тон збожжа.
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.
Поделиться: