Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Залог здароўя ў рацыянальным харчаванні
21 августа

Залог здароўя ў рацыянальным харчаванні

Здаровае харчаванне з’яўляецца адным з асноўных прынцыпаў здаровага ладу жыцця. Стан нашага арганізма напрамую залежыць ад таго, што мы ядзім. Менавіта пра гэта ішла размова ў час круглага стала, прысвечанага Дню здаровага харчавання, які прайшоў у прэс-цэнтры рэдакцыі раённай газеты. Удзел у ім прынялі намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Алена АРЛОЎСКАЯ, інструктар-валеолаг райЦГЭ Ларыса ВАРАВА і ўрач- педыятр ЦРБ Наталля АЎСЯНІК.

– Калі ў людзей з’явілася імкненне да здаровага харчавання?
Ларыса Варава:
– Мода на яго прыйшла да нас з Захаду. Актыўнае развіццё прамысловай вытворчасці ў пасляваенны час прывяло да таго, што на рынак хлынулі танныя і простыя для гатавання прадукты: чыпсы, гатовыя сняданкі, растваральная кава, кансерваванае мяса і многае іншае. Людзі сутыкнуліся з праблемамі здароўя і лішняй вагі. Яны пачалі сачыць за тым, што ядуць, і зноў звярнулі ўвагу на арганічную сельскую гаспадарку і прадукты харчавання з паніжаным утрыманнем цукру, солі, тлушчаў, на садавіну і гародніну, вырашчаныя без выкарыстання стымулятараў росту, прымянення хімікатаў і метадаў геннай інжынерыі.
Але і сёння імклівы рытм жыцця прымушае нас перакусваць тым, што можна хутка разагрэць у мікрахвалёўцы, не марнуючы час на гатаванне. У многіх асноўны крытэрый пры выбары ежы – хутка, смачна і сытна.
– Што трэба зрабіць для таго, каб харчавацца правільна?
Алена Арлоўская:
– Правільнае харчаванне прадугледжвае кантроль калорый і паўнавартасны, збалансаваны рацыён, у якім абавязкова павінны прысутнічаць усе неабходныя для нармальнага функцыянавання арганізма прадукты: злакі, мяса, садавіна, гародніна, малочныя.
Па каларыйнасці і хімічным складзе харчаванне павінна адпавядаць інтэнсіўнасці абменных працэсаў у арганізме, энергазатратам, полу (жанчынам патрабуецца менш калорый, чым мужчынам), узросту (дзецям неабходна вялікая колькасць калорый), выконваемай працы (людзям з высокай фізічнай актыўнасцю трэба больш энергіі), пары года.
Здаровае харчаванне таксама прадугледжвае гатаванне ежы, пры якім захоўваецца найбольшая колькасць карысных рэчываў у прадуктах, ашчаджальны тэмпературны рэжым.
– Як адбіваецца курэнне на стрававальнай сістэме?
Ларыса Варава:
– Пры трапленні ў страўнік тытунёвы дым раздражняе яго слізістыя абалонкі, парушае сакраторную функцыю. Можа з’явіцца пякотка, гастрыт ці язва. Курэнне правакуе рак страўніка. Лічыцца, што адмова ад гэтай згубнай звычкі можа выклікаць атлусценне. Аднак, галоўнай прычынай праблем з вагой часцей за ўсё з’яўляюцца празмернае захапленне ежай і малаактыўны лад жыцця.
– У чым прычыны і якія могуць быць наступствы харчовай алергіі?
Алена Арлоўская:
– Нават калі ўжываць у ежу толькі якасныя прадукты, у некаторых людзей яны могуць выклікаць развіццё сур’ёзных захворванняў. Іх прычынай з’яўляецца харчовая алергія – гіперадчувальнасць, звязаная з паталагічнымі імуналагічнымі рэакцыямі, якія ў большасці выпадкаў развіваюцца пры парушэнні сінтэзу імунаглабуліну IgE. Як правіла, харчавая алергія праяўляецца ў дзіцячым узросце. У асноўным пры ёй паражаюцца скура, страўнікава-кішэчны тракт і дыхальная сістэма. Харчовая алергія здольная выклікаць цяжкую форму алергічнай рэакцыі – анафілактычны шок, які ўяўляе рэальную небяспеку для жыцця чалавека.
У ЦРБ праводзіцца дыягностыка розных відаў алергій, у тым ліку і харчовай. Усе жадаючыя абследавацца могуць здаць кроў на платнай аснове.
– Якія асаблівасці здаровага харчавання для дзяцей?
Наталля Аўсянік:
– Малады арганізм асабліва мае патрэбу ў збалансаваным меню. Працэс прывучвання да здаровага харчавання працяглы і не самы просты. Аднак важна, каб дзіця прызвычаілася да правільнага рацыёну з ранняга дзяцінства. Таксама трэба абмежаваць спажыванне шкодных прадуктаў, якія не маюць каштоўнасці для арганізма.
Найбольш аптымальнымі суадносінамі бялкоў, тлушчаў і вугляводаў у рацыёне дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца 1:1:4. Жывёльныя бялкi павінны складаць не менш за 65 % ад агульнай колькасці бялкоў у дзіцячым рацыёне, раслінныя тлушчы – 15% ад агульнай колькасці тлушчу. Для гэтага неабходна ўключыць у меню дастатковую колькасць малочных прадуктаў, мяса, рыбы, яек.
Меню дзяцей 7-14 гадоў паступова набліжаецца да дарослага. Падлеткавы ўзрост – пара гастрытаў. Важна сачыць за рэгулярным прыёмам ежы, каб дзіця абедала ў школе разам з усімі. У якасці перакусу на перапынках карысныя садавіна і арэхі.
Старэйшы школьны ўзрост – пара псіхаэмацыйных нагрузак і экзаменаў. У гэты перыяд важна ўключаць у рацыён прадукты, якія стымулююць інтэлектуальныя і энергетычныя рэсурсы арганізма. Асаблівую ўвагу варта надаць харчаванню ў час экзаменаў – ежа павінна ўтрымліваць вялікую колькасць вітаміну В, які ўмацоўвае функцыі нервовай сістэмы.
Хочацца адзначыць, што з кожным годам павялічваецца колькасць дзяцей, якія знаходзяцца на ўліку ў ЦРБ з прычыны парушэння тлушчавага абмену. Сярод рабят дашкольнага ўзросту залішнюю масу цела і атлусценне маюць 1,2 % ад агульнай колькасці. У школьным узросце гэтая лічба ўзрастае да 2,2 %, у падлеткаў – да 3,45 %. Таксама з узростам павялічваецца колькасць захворванняў страўнікава-кішэчнага тракта (гастрыты, язвавая і жоўцекамянёвыя хваробы). На дадзены момант у раёне 88 дзяцей маюць дыягназ гастрыты і гастрадуадэніты, 4 – язва страўніка і дванаццаціперснай кішкі, 3 – жоўцекамянёвая хвароба.
Гутарыў Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота аўтара­

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00