Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 августа

Асабісты прыём грамадзян і прамую лінію праводзіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ

У мінулы чацвер у райвыканкаме асабісты прыём грамадзян і прамую лінію праводзіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ.

На прыём да Андрэя Міхайлавіча завітаў бялынічанін Уладзімір КАРПУХІН. Ён падзяліўся хвалюючай праблемай. На грамадскіх могілках, што ў вёсцы Рагач Ланькаўскага сельсавета, пахаваны Герой Савецкага Саюза Мікалай Трафімавіч КІТАЕЎ. Магіла ветэрана Вялікай Айчыннай вайны добраўпарадкавана, але агароджа на могілках прыйшла ў непрыглядны стан. Уладзімір Васільевіч папрасіў дапамагчы з набыццём будаўнічых матэрыялаў. Таксама, у якасці прыкладу, ён прывёў вопыт жыхароў вёскі Заполле, якія сумеснымі намаганнямі ўстанавілі частку агароджы на могілках (інфармацыя аб гэтым была надрукавана ў № 21 “Зары над Друццю” 25 красавіка).

­
Андрэй Міхайлавіч уважліва выслухаў заяўніка і паабяцаў дапамагчы, але з умовай, што Уладзімір Карпухін і старшыня Ланькаўскага сельсавета Дзмітрый КАРПІКАЎ арганізуюць грамадскасць для ўзвядення агароджы. ­
Адзін званок паступіў і на прамую лінію. Жыхар вёскі Лубяны прасіў зрабіць ямачны рамонт вуліцы. Гэта просьба была хутка вырашана.
Акрамя таго, Андрэй Кунцэвіч прыняў удзел у адзіным дні інфармавання. Ён завітаў на сустрэчу з педагогамі, якая праходзіла ў зале пасяджэнняў аддзела па адукацыі райвыканкама. Намеснік губернатара распавёў аб магчымасцях для самарэалізацыі моладзі, якія прадастаўлены ў нашай краіне і вобласці. Закрануў таксама стан дэмаграфічнай сітуацыі на Магілёўшчыне і ўвагу з боку дзяржавы для маладых сем’яў з дзецьмі. Таксама расказаў аб маючым адбыцца ў Магілёве V форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, распавёў аб мерапрыемствах, якія адбудуцца падчас яго. У ліку іх сумесны беларуска-расійскі пленэр “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, шэраг спартыўных спаборніцтваў, выстава-кірмаш “Горад майстроў”, урачыстае адкрыццё адрамантаванага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі і многае іншае.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.­

 

Поделиться: