Вторник, 16 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Днямі маладыя спецыялісты сустрэліся з кіраўніцтвам...
27 августа

Днямі маладыя спецыялісты сустрэліся з кіраўніцтвам раёна

­Маладыя настаўнікі, работнікі культуры і бібліятэчнай сеткі – за гэтымі людзьмі стаіць будучыня раёна, бо менавіта яны будуць узаемадзейнічаць з дзецьмі і падлеткамі, вучыць і выхоўваць у іх найлепшыя пачуцці да роднага краю. Днямі маладыя спецыялісты сустрэліся з кіраўніцтвам раёна.

Мерапрыемства пачалося ў зале пасяджэнняў аддзела па адукацыі райвыканкама. Начальнік яго Жанна ЗВЯГІНА распавяла пра статыстыку прыбыцця маладых спецыялістаў у раён і інфраструктуру, якая створана ў горадзе для маладых людзей.
– На Бялыніччыне ёсць усё неабходнае, каб маладыя спецыялісты прыязджалі і заставаліся тут жыць, – падкрэсліла Жанна Анатольеўна. – У мінулым годзе ва ўстановы адукацыі раёна былі накіраваны на працу па размеркаванні 25 маладых спецыялістаў, сёлета – 14. Дзевяць пачалі працаваць па размеркаванні ва ўстановах культуры раёна, 3 – у цэнтралізаванай бібліятэчнай сетцы. На вас, маладых, зараз ляжыць адказнасць за будучыню нашых дзетак, з якімі вы будзеце дзяліцца сваімі ведамі.

­
На сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна. Знаёмства маладых спецыялістаў з імі прайшло ў добразычлівай абстаноўцы. Пасля Жанна Звягіна распавяла маладым настаўнікам пра сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі: напрыклад, магчымасць атрымаць пад’ёмныя пры пераездзе на Бялыніччыну з іншага месца. Не абышлі бокам і пытанне жылля, якое даволі актуальнае: высветлілася, што зараз маюць патрэбу ў жылплошчы два чалавекі, але ў хуткім часе,­ па словах Жанны Анатольеўны, пытанне гэта будзе вырашана. Маладыя спецыялісты могуць таксама разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту для набыцця мэблі ці іншых неабходных тавараў.
Перад “навабранцамі” выступіла старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя КРУГЛІКАВА.
– Калі прыйдзеце на ваша першае працоўнае месца, уступайце ў прафсаюз, – сказала Марыя Андрэеўна. – Гэта не толькі магчымасць атрымліваць льготы, напрыклад, пры жаданні, можна адпачыць у санаторыі, але, перш за ўсё, вас будзе падтрымліваць арганізацыя, якая заўсёды гатова абараняць вашы правы.
Пасля перапынку мерапрыемства прадоўжылася ў РЦК, дзе маладыя спецыялісты сфер адукацыі, культуры і сеткі бібліятэк атрымалі магчымасць пазнаёміцца з кіраўніцтвам раёна. На сустрэчы прысутнічалі старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, яго намеснік Ірына ФУРСАВА, Жанна Звягіна, в.а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына БЕЛЯЎЦЭВА.

– У Бялынічах дзейнічае моцная спартыўная база, якой могуць пазайздросціць іншыя раёны, – адзначыла Ірына Фурсава. – Многія вядомыя беларускія спартсмены – ураджэнцы Бялыніччыны. Гэта, напрыклад, марафонец Сцяпан Рагаўцоў, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету па лёгкай атлетыцы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Валянціна Цыбульская. Добра арганізаваны вольны час у РЦК і кінатэатры “Зорка”. Па статыстыцы, больш за 60% маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць на працу па размеркаванні ў наш раён, замацоўваюцца тут і застаюцца працаваць і далей. Таго мы жадаем і вам.
У працяг тэмы прысутныя паглядзелі фільм аб арганізацыі вольнага часу ў раёне.

­
Шчырую і адкрытую размову правёў з маладымі людзьмі падчас мерапрыемства Анатоль Шчуплянкоў. Напэўна, незакранутых і “нязручных” пытанняў у абодвух бакоў не засталося. Анатоль Леанідавіч цікавіўся не толькі ўмовамі працы, наяўнасцю жылля і ўзроўнем заробкаў маладых работнікаў, але і настроем, з якім яны прыйшлі на сваё першае працоўнае месца.

– З нашага боку, – падкрэсліў Анатоль Шчуплянкоў, – будзе аказвацца ўсебаковая падтрымка моладзі, бо ад вас залежыць, наколькі паспяховым і развітым стане раён. Любыя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе вашай адаптацыі да новага працоўнага месца, мы дапаможам вырашыць хутка і спакойна. Вельмі прыемна бачыць людзей, якія з цікаўнасцю і энтузіязмам падыходзяць да сваёй справы.

Закранулі падчас сустрэчы і пытанне заробкаў маладых спецыялістаў у сферы культуры.
– У нас існуе шырокая сістэма бонусаў, – распавяла дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Святлана КАНДРАЦЬЕВА. – Да заробку асабліва старанныя, творчыя і крэатыўныя працаўнікі маюць магчымасць атрымаць прэмію, даплату з фонду эканоміі і іншыя заахвочвальныя выплаты.
Алена БЫКАВА.
Фота аўтара.­

Поделиться:

Афиша и объявления

4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
3 апреля
Филиал «Радио, телевидение и связь» информирует Вас о проведении планово-профилактических работ на ОРТПС Могилев 17.04.2024 с 09.15 до 15.00.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00