Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 августа

У рамках абласнога месячніка чысціні і добраўпарадкавання на Бялыніччыне 25 жніўня быў арганізаваны суботнік

З 20 жніўня па 19 верасня на Магілёўшчыне праходзіць абласны месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый прыдарожных, населеных пунктаў, двароў, плошчаў, паркаў, вуліц, зон адпачынку, прамыслова-вытворчых і іншых аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, будаўнічых пляцовак…
У рамках абласнога месячніка чысціні і добраўпарадкавання на Бялыніччыне 25 жніўня быў арганізаваны суботнік па навядзенні парадку на зямлі, аказанні дапамогі сельгаспрадпрыемствам па падрыхтоўцы памяшканняў жывёлагадоўчых ферм да зімовага стойлавага перыяду, выкананы іншыя работы.



У сельскай мясцовасці парадак на роднай зямлі наводзіцца і падтрымліваецца аб’яднанымі сіламі і магчымасцямі мясцовых сельгаспрадпрыемстваў і ўстаноў, замацаваных арганізацый, вясковага насельніцтва.
Знешні выгляд сядзібы альбо катэджа, паселішча, дзе жывеш, аб’екта, на якім працуеш, прыроднай мясціны, дзе адпачываеш, ці сакральнага месца, — усё гэта з’яўляецца н­ашай візітоўкай, канкрэтнай меркай нашай гаспадарлівасці. Кожнага і ўсіх. Па стане іх дагледжанасці, упарадкаванасці, утрымання і складваецца тое самае першае і незабыўнае ўражанне аб узроўні культуры і духоўнасці. Таксама кожнага з нас паасобку і ўсіх разам.


Некалькі дзясяткаў гадоў таму лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР паэт Ігар Шклярэўскі, які, да слова сказаць, нарадзіўся ў Бялынічах, сказаў, як адрэзаў: калі кожны чалавек на адлегласці сваёй працягнутай рукі навядзе парадак, свет выратуецца ад экалагічнай небяспекі.
“Навядзенне і падтрыманне парадку на зямлі – справа кожнага і ўсіх!”, “Чыста там, дзе не смецяць!”, “Хопіць, людзі, жыць у брудзе!”… Але кожны лозунг-заклік “працуе” толькі тады, калі яго прыгожы змест дапаўняецца канкрэтнымі справамі, штодзённай карпатлівай працай, да якой далучаюцца ўсё новыя сілы. І не трэба чакаць распараджэнняў для таго, каб чыста і прыгожа было каля адміністрацыйнага будынка, на машынным двары ці ферме, побач з тваім домам і вакол тваёй сядзібы.
Журналісты раённай газеты “Зара над Друццю” ў “чыстую” суботу пабывалі на некаторых аб’ектах, дзе агульнымі сіламі наводзіўся парадак, выконваліся іншыя работы.







­

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.­

Поделиться: