Пятница, 19 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Усё, што трэба ведаць пра пенсію
17 сентября

Усё, што трэба ведаць пра пенсію

Аб змяненнях у пенсійным заканадаўстве распавяла ў прэс-цэнтры рэдакцыі райгазеты “Зара над Друццю” начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы і занятасці райвыканкама Ганна ЛАПО.

– На якія віды пенсій могуць разлічваць грамадзяне?
– Гарантаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права на пенсійнае забеспячэнне рэалізуецца праз Закон “Аб пенсійным забеспячэнні” і іншыя заканадаўчыя акты.
Законам замацаваны ўмовы прадастаўлення працоўных пенсій па ўзросце, інваліднасці, з выпадку страты кармільца, па выслузе гадоў, за асабістыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь.
– Які агульны працоўны стаж павінен мець чалавек, каб атрымліваць пенсію па ўзросце?
– Права на пенсію па ўзросце маюць мужчыны з агульным працоўным стажам не менш за 25 гадоў, жанчыны – не менш 20 гадоў пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Нагадаю, што ў 2018 годзе ён складае для мужчын 61 год, жанчын – 56 гадоў; у 2019 годзе мужчыны атрымаюць права на пенсію ў 61 год і 6 месяцаў, жанчыны – у 56 гадоў і 6 месяцаў; у 2020 годзе пенсійны ўзрост для мужчын складзе 62 гады, жанчын – 57 гадоў; у 2021 годзе – адпаведна 62 гады 6 месяцаў і 57 гадоў 6 месяцаў; у 2022 годзе і наступных мужчыны пойдуць на заслужаны адпачынак у 63 гады, жанчыны – у 58.
– Што такое страхавы стаж і як ён уплывае на налічэнне пенсіі?
– Абавязковай умовай для рэалізацыі права на працоўную пенсію па ўзросце і выслузе гадоў (арт. 11-13, 15, 24, 47-49-2 Закона) з’яўляецца наяўнасць стажу працы (іншай дзейнасці) з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага па-забюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, так званы страхавы стаж.
Для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце і выслузе гадоў патрэбна, каб страхавы стаж складаў:
у 2018 годзе – 16 гадоў 6 месяцаў;
у 2019 годзе – 17 гадоў;
у 2020 годзе – 17 гадоў 6 месяцаў;
у 2021 годзе – 18 гадоў;
у 2022 годзе – 18 гадоў 6 месяцаў;
у 2023 годзе – 19 гадоў;
у 2024 годзе – 19 гадоў 6 месяцаў;
у 2025 годзе і наступных – 20 гадоў.
Для прызначэння датэрміновых пенсій па ўзросце бацькам дзяцей інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства), мнагадзетным маці, якія нарадзілі 5 і больш дзяцей, інвалідам з дзяцінства, вайны, маці ваеннаслужачых, смерць якіх звязана з выкананнем воінскіх абавязкаў, ліліпутам (арт. 17-22 Закона) патрэбна мець 5 гадоў страхавога стажу (пры выкананні іншых умоў, прадугледжаных па законе).
– А калі страхавога стажу не хапае?
– З 1 жніўня 2017 года Указам Прэзідэнта № 233 “Аб пенсійным забеспячэнні асобных катэгорый грамадзян” прадастаўлена права на працоўную пенсію па ўзросце пры 10 гадах страхавога стажу грамадзянам, якія працяглы час ажыццяўлялі сацыяльна-значныя віды дзейнасці і па гэтай прычыне не змаглі сфарміраваць патрэбны стаж. Напрыклад, пенсія па ўзросце пры наяўнасці страхавога стажу не менш за 10 гадоў (але і не менш патрабуемых для прызначэння пенсіі па ўзросце на агульнай падставе) прызначаецца грамадзянам, якія маюць агульны стаж працы не менш за 40 гадоў – мужчыны, і 35 гадоў – жанчыны. Таксама пры такой жа працягласці страхавога стажу – 10 гадоў – пенсія па ўзросце прызначаецца грамадзянам, якія доўгі час (не менш за 10 гадоў, без уліку часу знахо-джання ў сацыяльным адпачынку па доглядзе за дзецьмі) праходзілі ваенную службу (службу ў ваенізаваных арганізацыях), але не атрымалі права на пенсію па нормах Закона “Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб кіруючага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых  экспертыз, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і фінансавых расследаванняў”, і маюць агульны стаж работы не менш 25 гадоў – мужчыны і 20 гадоў – жанчыны.
– Якія можаце назваць асаблівасці прызначэння працоўных пенсій у 2018 годзе?
– Пры прызначэнні працоўнай пенсіі ў 2018 годзе яна налічваецца з заробку за апошнія 24 гады працы запар, але не больш за фактычны працоўны стаж. Пры гэтым, за перыяд працы, прадпрымальніцкай дзейнасці ўлічваецца фактычны заробак (даход), а за перыяды іншай дзейнасці, якія ўключаны ў стаж (ч.2 арт. 51 Закона) у якасці фактычнага заробку, у разлік прымаецца 40% сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне за адпаведныя месяцы. Нагадаю, штогод перыяд для налічэння заробку павялічваецца на 1 год да фактычнага стажу работы, які маецца ў грамадзяніна, што звярнуўся за пенсіяй. Гэта азначае, што ў 2019 го-дзе ён будзе складаць 25 гадоў, у 2020 годзе – 26 гадоў і г.д.
– Якія ўмовы прызначэння пенсій  прадугледжаны для непрацаздольных грамадзян, якія не атрымліваюць працоўную пенсію?
– Непрацаздольным грамадзянам, якія не атрымліваюць працоўную пенсію і (або) пенсію іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння, прызначаецца сацыяльная пенсія. Мужчыны будуць атрымліваць яе па дасягненні 65 гадоў, жанчыны – 60 гадоў.
Гутарыла
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК

­
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00